Расейскі экспэрт: Лукашэнка “адмарозіў вушы”

Источник материала:  

У такіх выразах пракамэнтаваў дамоўленасьці аб пакупцы Беларусьсю нафты ў Вэнэсуэле прэзыдэнт расейскага Фонду нацыянальнай энэргетычнай бясьпекі Канстанцін Сіманаў.

Пагадненьне паміж Менскам і Каракасам аб пастаўках вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь зьяўляецца даволі неблагім для Расеі, – прыводзіць сёньня словы Канстанціна Сіманава партал “Нефть России”.

“Гэтае пагадненьне ў любым выпадку азначае, што ў Лукашэнкі ёсьць грошы. Гэта нафта ў любым выпадку будзе больш дарагой, чым расейская нават з улікам мыта”, – заявіў Сміманаў і дадаў:

“Гэтая гісторыя зьяўляецца выцьверажальнай для нас прынамсі з трох прычынаў.

Па-першае, яна даказвае, што калі Лукашэнка мае намер купляць нафту за акіянам, значыць у яго ёсьць грошы. Адпаведна, гульні ў бедных ужо не дапамогуць.

Па-другое, неабходна зрабіць палітычныя высновы, наколькі надзейным партнэрам зьяўляецца Лукашэнка, калі ён гатовы на зло маме адмарозіць вушы і пачаць купляць нафту ў Вэнэсуэле і ў каго заўгодна, абы не ў Расеі.

Па-трэцяе, дадзеная сытуацыя дапамагае зразумець, якім выдатным партнэрам зьяўляецца Уга Чавэс, які даў нам поўху – і гэта пры тым, што мы зьбіраемся інвэставаць вялізныя грошы ў праект радовішча Хунін: толькі сёлета будзе выплачана аж 700 мільёнаў даляраў, прычым ня ў выглядзе інвэстыцый, але ў выглядзе бонусаў, гэта значыць – уваходнага білету ў праект. Мы гатовыя запампоўвацуь у Вэнэсуэлу мільярды даляраў, і пры гэтым атрымліваць ад яе такія падарункі.

Вось такія ўрокі мы павінны вынесьці з гэтай непрыгожай гісторыі”.
←Цены на вторичном рынке жилья в Минске снижаются третью неделю подряд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика