Узамен дома — кватэра

Источник материала:  

Перавагу такой схеме ўсё часцей аддаюць мінчане, чыё жыллё ў прыватным сектары трапляе ў зону зносу.

Паводле заканадаўства, пры зносе прыватнага дома прадугледжаны некалькі варыянтаў кампенсацыі за такое жыллё. Але ў рэальнасці часцей за ўсё справа зводзіцца да двух: альбо да атрымання ва ўласнасць добраўпарадкаванай кватэры, альбо да грашовай кампенсацыі.

Як расказаў выканаўца абавязкаў старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Мікалай Бутрым, у мінулым годзе мінчане ў асноўным пагаджаліся на грашовую кампенсацыю кошту збудаванняў, якія зносяцца. Паводле яго слоў, гэты варыянт аказаўся ў прыярытэце, бо дамы пачалі ацэньваць па рынкавым кошце. У гэтым жа годзе вызначыўся ухіл у бок атрымання кватэр. Відаць, адбілася сітуацыя з падзеннем цэн на нерухомасць, а значыць, і зніжэннем яе рынкавай цаны.

Прыкладна 5 працэнтаў уладальнікаў сядзібаў, якія падлягаюць зносу, настойваюць на атрыманні новага катэджа ў межах горада, але гэты варыянт гарадскія ўлады не задавальняюць з-за адсутнасці магчымасцяў. Зямельныя ўчасткі для наступнага будаўніцтва дома ў гарадской рысе даюць толькі шматдзетным сем'ям, якія знаходзяцца на ўліку асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, і грамадзянам, якія выказалі жаданне палепшыць свае жыллёвыя ўмовы менавіта такім чынам.

Вольга ЖАРЫНА, <І>"Мінск—Навіны"

<І>"Мінск—Навіны" Даеш мiльённага абанента byfly да канца года!

Паўмiльённым абанентам высокахуткаснага доступу ў iнтэрнэт byfly стаў жыхар Оршы Вiталь Вераб'ёў. Для сваёй сям'i, у якой выхоўваюцца трое дзяцей, ён выбраў папулярны тарыфны план "Дамасед".

— Паўмiльённы абанент для брэнда byfly — сур'ёзная вышыня, якая не толькi пацвярджае папулярнасць гэтай паслугi, але i прымушае нашу каманду ацанiць пройдзены этап, унесцi ў работу пэўныя карэкцiроўкi, — падкрэслiў намеснiк дырэктара "Белтэлекама" па камерцыйных пытаннях Андрэй Сабораў. — З аднаго боку, мы паставiлi перад сабой амбiцыйную мэту — падключыць яшчэ не менш як 500 тысяч абанентаў за 9 месяцаў да канца гэтага года, гэта значыць столькi ж, колькi было падключана за 3,5 года iснавання byfly. З iншага боку, мы абавязаны забяспечыць якасць i дастойны сэрвiс.

Рост колькасцi абанентаў высакахуткаснага доступу ў iнтэрнэт патрабуе пашырэння знешнiх каналаў сувязi. Для гэтага "Белтэлекам" павялiчыў прапускную здольнасць знешняга шлюзу ва ўсходнiм i заходнiм напрамках. Для паляпшэння тэхнiчнай падтрымкi клiентаў для службы 123 рыхтуюцца новыя супрацоўнiкi, мадэлююцца сiтуацыi для больш хуткаснага абслугоўвання клiентаў.

— Лiтаральна з 15 сакавiка мы ўкаранiлi прынцып online-падключэння да byfly, — дадаў Андрэй Сабораў. — Першым горадам, дзе з'явiлася магчымасць падключыцца да byfly i лiчбавага iнтэрактыўнага тэлебачання ZALA, не звяртаючыся ў цэнтры продажу, не выходзячы з дома цi офiса, стала сталiца. На сайце byfly абаненты могуць даведацца пра тэхнiчную магчымасць падключэння i ўнесцi i ўсе неабходныя звесткi для заключэння дамовы. Клiенцкi камплект — дамова i мадэм — можна забраць самастойна або выклiкаць спецыялiста. А ў самы блiжэйшы час online-падключэнне стане даступным на тэрыторыi ўсей краiны.

Надзея НIКАЛАЕВА..

. Білет — праз Інтэрнэт

Беларуская чыгунка (БЧ) сумесна з "Беларусбанкам" распрацоўвае канцэпцыю рэалізацыі чыгуначных білетаў праз інтэрнэт.

Зайшоўшы на сайт БЧ, можна будзе не толькі заказаць білет, але і аплаціць яго, паведаміў начальнік Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Ігар Шылаў. Пасажыру застанецца толькі назваць у касе вакзала сваё прозвішча і нумар заказу. Акрамя таго, разглядаецца і больш дасканалы спосаб продажу праязнога дакумента, калі пасажыру, які аплаціў білет, не спатрэбіцца звяртацца па яго ў касу, а можна будзе адразу накіроўвацца да правадніка вагона з раздрукоўкай індывідуальнага нумара. Праваднік праверыць яго з дапамогай пераноснага тэрмінала і размесціць пасажыра ў вагоне. Пра канкрэтныя тэрміны ўкаранення новаўвядзення можна будзе гаварыць толькі ў наступным годзе, падкрэсліў Ігар Шылаў.

Міхаіл МІХАЙЛАЎ, "Мінск—Навіны".

"Мінск—Навіны".

←Кому деньги не нужны: бюджет Союзного государства продолжает наращивать «жирок»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика