Гандлёвая пляцоўка на Мiнскiм аптовым рынку — няўдалы эксперымент

Источник материала:  

Рэалiзацыю тавараў лёгкай прамысловасцi на тэрыторыi Мiнскага аптовага рынку для малога i сярэдняга бiзнэсу начальнiк аддзела ўнутранага гандлю i кiравання якасцю ўпраўлення арганiзацыi гандлю i маркетынгу канцэрна "Беллегпрам" Аляксей Ручанаў назваў няўдалым эксперыментам:

— Мы правялi эксперымент, — сказаў Аляксей Валер'евiч, — i я прызнаюся па шчырасцi, ён быў няўдалы. Мы разлiчвалi, што наведвальнасць будзе высокая i што праект будзе прыбытковы, але па факце па розных прычынах для большасцi прадпрыемстваў гандаль там быў стратны.

Разам з тым Аляксей Ручанаў падкрэслiў, што для канцэрна "Беллегпрам" супрацоўнiцтва з суб'ектамi малога i сярэдняга бiзнэсу з'яўляецца вельмi важным. Прынамсi, прадпрыемствы канцэрна маюць трывалыя сувязi з 1,5 тысячы малых i сярэднiх прадпрымальнiкаў — у асноўным гэта датычыцца рэалiзацыi тавараў лёгкай прамысловасцi на ўнутраным рынку.

— У цэлым доля паставак тавараў лёгкай прамысловасцi суб'ектам прадпрымальнiцтва складае 10 % ад усяго аб'ёму адгружанай прадукцыi, i гэта для нас вельмi важна, — сказаў Аляксей Ручанаў. — У той жа час 10 % — гэта такая велiчыня, якую можна i трэба нарошчваць.

Расказаў Аляксей Валер'евiч i пра праблемы супрацоўнiцтва прадпрыемстваў з малым бiзнэсам. Самая галоўная, на яго думку, гэта фiнансавыя рэсурсы. Бо, з аднаго боку, i прадпрымальнiкi iх не маюць у дастатковым аб'ёме, каб браць на ўмовах папярэдняй аплаты вялiкiя партыi, так i з iншага боку, прадпрыемствы не заўсёды могуць даць растэрмiноўку.

— У нас склалася такая схема працы з суб'ектамi бiзнэсу: першыя здзелкi па папярэдняй аплаце, а па меры таго, як назапашваецца вопыт працы з канкрэтным прадпрымальнiкам i ён пастаянна бярэ прадукцыю i своечасова разлiчваецца, мы даём растэрмiноўку i на 15, i на 30, i нават да 60 дзён, — паведамiў Аляксей Ручанаў.

Паводле яго iнфармацыi, недзе адна трэць з вышэйзгаданых 1,5 тысячы прадпрымальнiкаў атрымлiваюць растэрмiноўку пры набыццi тавараў на прадпрыемствах Беллегпрама. Ён таксама выказаў меркаванне, што прадпрымальнiкам варта ствараць i карыстацца магчымасцямi крэдытных саюзаў, якiя на сёння не вельмi распаўсюджаныя ў нашай краiне ў адрозненне ад суседнiх краiн.

Павел Бераснеў.

←Кому деньги не нужны: бюджет Союзного государства продолжает наращивать «жирок»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика