Больш за тры трыльены рублеў інвестыцый селета ўкладуць у эканоміку сталічнага рэгіена

Источник материала:  
18.03.2010 19:57 — Новости Экономики

Сродкі накіруюць на мадэрнізацыю вытворчасцяў і выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыі. Селета ўпершыню падтрымку з абласнога бюджэта атрымаюць прыватныя арганізацыі.

Па выніках адмысловага конкурса інвестпраектаў субсідыямі аблвыканкама скарыстаюцца адразу дзве кампаніі. Адна з іх возьмецца за рэканструкцыю будынку па аказанні турыстычных паслуг у прысталіччы, другая – за вытворчасць профільных труб і гідрацыліндраў. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу перавагу аддалі арганізацыям, якія выпускаюць імпаратазамяшчальную прадукцыю, укараняюць новыя тэхналогіі і клапоцяцца пра энергазберажэнне.
←Маладзечанскія малакаперапрацоўшчыкі святкуюць 65-гадовы юбілей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика