Працэс пайшоў (абноўлена)

Источник материала:  
Працэс пайшоў (абноўлена)10 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся судовы працэс над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі.

Нагадаем, што ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманы 8 лютага 2009 года.

Праз 10 дзён ім прад’явілі абвінавачанне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці).

20 лістапада Асіпенку і Аўтуховічу было прад’яўлена абвінавачанне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта.

Лявонава ў пачатку жніўня вызвалілі з-пад варты, а 24 верасня з яго былі зняты ўсе абвінавачанні.

…Да пачатку суда было абвешчана, што суд будзе адкрытым, таму жадаючыя патрапіць на працэс пачалі збірацца ля будынка суда яшчэ за гадзіну да пачатку разгляду справы, якая была прызначана на 10.00.

На вуліцы назіраліся ДАІшнікі і сілавікі. Тыя, што былі ў форме, знаходзіліся непасрэдна ля суда, у цывільным размеркаваліся па ўсё тэрыторыі на вуліцы – на перакрыжаванні вуліц Кірава і Леніна, у раёне МЗС, за вуглом суда.

Зрэшты, аніякіх маніфестацый і “жывых ланцугоў” з партрэтамі ваўскавыскіх прадпрымальнікаў не было. Як не было і многіх лідэраў апазіцыйных партый – відаць, усе яны ў гэты час дружна накіраваліся ў Варшаву па запрашэнню Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Тым часам, у залу суда не прапусцілі нават многіх журналістаў, спасылаючыся на тое, што не атрымалі ў свой час акрэдытацыю. Але, наколькі вядома, ужо 9 сакавіка некаторым паведамілі, што ліміт на журналістаў вычарпаны. Калі ж прадстаўнікі СМІ вырашылі прайсці проста па пашпарту, як грамадзяне Беларусі (працэс жа адкрыты), то і гэта ўдалося не ўсім.

←Курсы наличной валюты в банках Минска на 10 марта 2010 г.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика