Міні-холдынг льноперапрацоўшчыкаў стварылі на Міншчыне
05.03.2010 19:12
—
Новости Экономики
![На фото: Міні-холдынг льноперапрацоўшчыкаў стварылі на Міншчыне
Міні-холдынг льноперапрацоўшчыкаў стварылі на Міншчыне](http://www.21.by/pub/news/2010/03/1267811401866999.jpg)
Так, Гарадзейскі ільнозавод стаў філіялам Валожынскага камбіната. А да нясвіжскіх вытворцаў далучыліся калегі з Дзяржынскага і Пухавіцкага раёнаў. Мэта такога «аб'яднання» — больш хуткая мадэрнізацыя, павелічэнне якасці і збыту гатовай прадукцыі.
У савецкія часы лён для гарадзейскіх вытворцаў быў сапраўдным «залатым руном». З канвеера сыходзіла не толькі ільновалакно. Кастрыцу, а дакладней, блокі з яе выкарыстоўвалі для ўзвядзення жылля ў Сярэдняй Азіі.