Да 15 сакавіка гаспадаркі Міншчыны павінны быць поўнасцю гатовы да сяўбы
04.03.2010 23:34
—
Новости Экономики
Пра гэта заявілі ў камітэце сельскай гаспадаркі і харчавання Мінаблвыканкама. Зараз у рэгіёне падрыхтавана больш за 90% тэхнікі.
Каб работы завяршыць у тэрмін, гаспадаркі атрымалі крэдыты. Назапашваюць сельгасарганізацыі зараз і паліва, угнаенні, насенне. Дарэчы, яго ў засеках сталічнага рэгіёна – амаль 100 тысяч тон.