20 інавацыйных праектаў на 100 мільярдаў рублеў рэалізуюць селета на Міншчыне
Пра гэта заявіў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Валерый Скакун на прэс-канферэнцыі.
Старт інвацыйным планам далі ў 2007 годзе. Менавіта тады ў краіне была зацверджана адмысловая праграма. За тры гады ў сталічным рэгіене ажыццявілі амаль 30 праектаў на больш чым 115 мільярдаў рублеў. Прычым, з іх – 30 мільярдаў – замежныя інвестыцыі. У асноўным, новыя вытворчасці скіраваны на імпартазамяшчэнне. Гэта дазваляе эканоміць валюту і забяспечвае дадатковыя паступленні ў бюджэт.
На парадку дня зараз – выкананне праграмы «Якасць». Згодна з ей, амаль 130 прадпрыемстваў вобласці пяройдуць на новую сістэму менэджменту якасці – ІСО 9001. Гэта дасць новыя магчымасці вытворцам. А менавіта – адкрые замежныя рынкі. Праўда, тут паўстае пытанне ўніфікацыі стандартаў якасці. Паміж айчыннымі патрабаваннямі да прадукцыі і сусветнымі павінен стаяць знак «роўна». Адмысловая камісія, якая працуе ва ўрадзе, уніфікавала ўжо 6 рэгламентаў. А гэта значыць, што беларускім таварам у накірунку экспарта будзе «лягчэй».