Дэлегацыю бразільскага штата Гояс чакаюць на Міншчыне
18.02.2010 17:19
—
Новости Экономики
У праграме візіту– сустрэча з кіраўніцтвам Мінаблвыканкама, наведванне прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рэгіёна.
Бразільцы зацікаўлены ў кар'ернай тэхніцы, калійных угнаеннях. А сталічная вобласць – у бялковай сыравіне.
Дэлегацыя штата Гояс наведвала Міншчыну месяц таму, і тады былі вызначаны прыкладныя накірункі супрацоўніцтва. Плануецца, што цяпер бакі пяройдуць да «канкрэтыкі».
Летась тавараабарот Мінскай вобласці і Бразіліі склаў амаль 425 мільёнаў долараў. Лацінаамерыканскай дзяржаве Міншчына прадавала ўгнаенні, купляла цукар.