Выкананне дзяржаўнай праграмы развіцця курортнай зоны Нарач - на кантролі
15.02.2010 18:04
—
Новости Экономики
Праект адмысловага дакумента распрацаваны да 2015 года.
Чакаецца, што «мядзельская жамчужына» стане сапраўдным турыстычным цэнтрам. Летась у Нарачанскім краі адпачылі каля 80 тысяч чалавек. Паводле спецыялістаў, магло быць і больш.
Галоўная перашкода – недастатковае развіццё турыстычнай інфрастуктуры. Таму на парадку дня рэканструкцыя старых гасцініц і ўзвядзенне новых, добраўпарадкаванне курортнай зоны. Асобным пунктам – будаўніцтва цэнтра водных забаваў.
Рэалізацыя гэтага праекта дазволіць забяспечыць напаўняемасць нарачанскіх здраўніц незалежна ад сезона.