Занядбалыя аб'екты на Міншчыне ўсё часцей знаходзяць гаспадароў
10.02.2010 18:27
—
Новости Экономики
Так, у мінулым годзе на аўкцыёнах вобласці прадалі амаль 150 раней «нікому непатрэбных» будынін.
А гэта – у тры разы больш, чым пазалетась. У рэгіёне таксама практыкуюць і перадачу безгаспадарчых аб'ектаў у карыстанне для арганізацыі новых вытворчасцяў, прычым бясплатна. Для інвестараў – тое, што трэба.
Найбольш актыўна старым будынкам знаходзяць прымяненне ў Жодзіне, Пухавіцкім, Барысаўскім і Крупскім раёнах. Дарэчы, там вярнулі ў гаспадарчы абарот 25 аб'ектаў.