Лепшых прадпрымальнікаў 2009 года выберуць на Міншчыне
05.02.2010 18:40
—
Новости Экономики
Журы вызначыць найбольш паспяховых бізнесменаў у вытворчасці спажывецкіх тавараў, будаўнічых матэрыялаў, медыцынскай дзейнасці, сістэме гандлю і грамадскага харчавання. Акрамя таго, стануць вядомы лепшыя арганізацыі з замежным капіталам.
Асобная прэмія чакае фермераў. На Міншчыне лепшых прадпрымальнікаў года вызначаюць ўжо 12-ты раз. Летась на конкурс падалі каля 70 заявак. Сёлета жадаючых будзе яшчэ больш.
Вынікі падвядуць напрыканцы сакавіка.