Ашмянскі мясакамбінат і сырзавод атрымалі экалагічны сертыфікат адпаведнасці
03.02.2010 15:48
—
Новости Экономики
Адразу два прадпрыемствы ААТ "Ашмянскі мясакамбінат" і ААТ Ашмяны "Сыраробны завод" атрымалі экалагічны сертыфікат адпаведнасці па сістэме ИСО 14001.
Ён сведчыць, што сістэма кіравання навакольным асяроддзем, меры па яе ўдасканаленні, а таксама мэтавыя экалагічныя паказчыкі і экалагічная палітыка прадпрыемстваў адпавядае патрабаванням СТБ ИСО 14001-2005.
Атрыманню гэтага важнага дакумента папярэднічала дэталёвая праверка, якую мясакамбінат і сырзавод з гонарам вытрымалі. Экалагічны сертыфікат адпаведнасці характарызуе ашмянскія прадпрыемствы як сур'ёзнага нацыянальнага вытворцу і партнёра па бізнэсе. Ён з'яўляецца абавязковым патрабаваннем пры заключэнні шматлікіх кантрактаў і прасоўванні нашай прадукцыі на міжнародным рынку.