Засталося паўтара нафтавага пытаньня
27.01.2010
—
Новости Экономики
ArrayУ нафтавых перамовах бакам засталося ўзгадніць паўтара пытаньня. Асноўнае зь іх – стаўка транзыту нафты праз Беларусь.Беларускі бок настойвае, што тарыф на пампаваньне нафты павінен быць істотна падвышаны – на 25-30%, і даведзены да ўзроўню Украіны, Польшчы, Чэхіі, Славакіі. Расейскі бок пакуль пагаджаецца на падвышэньне тарыфу ў межах 10-11%.
Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на крыінцу блізкую да перамоўнага працэсу.
Таксама бакі зрабілі дапушчэньне, што бязмытныя пастаўкі нафты будуць расьці ў залежнасьці ад росту эканомікі. Папярэдне расейскі бок пагадзіўся вызваліць ад мыта аб'ём нафты, які будзе перапрацаваны на беларускіх НПЗ, а потым пастаўлены ў выглядзе нафтапрадуктаў у Расею.
Паводле крыніцы, прапанаваныя напрыканцы сьнежня дакумэнты падпісваць было нельга, бо яны былі «глыбока стратнымі для Беларусі». А заява Расеі аб тым. што яна ад 1 студзеня будзе браць стопрацэнтнае мыта, «абсалютна супярэчыць духу пагадненьня ад 2007 году».