Мінспорту настойвае на змяншэнні кошту віз для замежнікаў
14.01.2010 18:57
—
Новости Экономики
У Міністэрстве спорту і турызму сцвярджаюць, што павелічэнне кошту віз для замежных турыстаў стала для іх нечаканасцю.
Павышэнне кошту віз, якія госці нашай краіны могуць атрымаць у аэрапорце “Мінск-2”, стала непрыемным сюрпрызам для Міністэрства спорту і турызму. Пра гэта сказала кансультант Дэпартамента па турызме міністэрства Алена Салаўёва, адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё падчас прэс-канферэнцыі “Аб арганізацыі турызму ў Беларусі ў зімовы перыяд”.
Алена Салаўёва: “Мы былі здзіўленыя гэтым так сама, як і ўсе астатнія. З Міністэрствам спорту і турызму гэта не ўзгаднялася”.
Нагадаем, што з 1 студзеня ў краіне пачала дзейнічаць Спецыяльная частка Падатковага кодэкса. У адпаведнасці з ім кошт віз, якія адкрываюць у аэрапорце “Мінск-2” замежным грамадзянам з краін, дзе ёсць беларускае консульства, вырасла з 60 да 180 еўра. З 60 да 90 еўра вырас кошт віз для грамадзян краін, дзе такога консульства няма. А для грамадзян ЗША беларуская віза каштуе 275 еўра. Пры гэтым консульствы Беларусі ў краінах ЕС выдаюць толькі звычайныя візы за 60 еўра — магчымасці выдаваць больш танныя турыстычныя візы іх пазбавілі.
Паводле слоў Алены Салаўёвай, такія кошты на візы адмоўна адаб’юцца на развіцці замежнага турызму.
Алена Салаўёва: “Вельмі хочацца, каб гэта не паўплывала на турыстычны бізнес, але я думаю, што кошт, прынамсі, на працягу пэўнага часу адыграе сваю ролю”.
Як высветлілася, не ўсе згодныя мірыцца з такой сітуацыяй.
Алена Салаўёва: “Днямі прайшло пасяджэнне рэспубліканскіх турыстычных арганізацый. Яны рыхтуюць афіцыйны ліст-прапанову ў вышэйстаячыя арганізацыі. Бо на ўязным турызме гэта адаб’ецца”.
Алена Салаўёва адзначае, што міністэрства не толькі падтрымае ініцыятыву турагенцтваў, але і выступіць са свайго боку з прапановай аб увядзенні бязвізавага рэжыму.
Алена Салаўёва: “Сёння міністэрства ўздымае пытанне пра тое, каб кошт віз зменшыць альбо зрабіць яго адэкватным. Нават увесці бязвізавы рэжым з асобнымі краінамі”.
Але не толькі кошт віз, кажа яна, дрэнна ўплывае на развіццё турызму. Дадаюць праблемаў транспартнікі, кавярні, рэстараны і нават музеі.
Алена Салаўёва: “Групы аплачваюць цалкам усе паслугі. А тое ж наведванне музеяў уваходзіць у турыстычныя маршруты. І калі чалавек заплаціў, да прыкладу, за экскурсію ў Нясвіж, ён лічыць, што заплаціў і за наведванне музейных комплексаў. Але ўзнікае праблема, якая вырашалася на ўзроўні Савета міністраў. І Міністэрства культуры пайшло насустрач: яны абавязалі музейныя ўстановы, каб яны прымалі розную аплату. Але музеі па-ранейшаму настойваюць, патрабуюць, каб турысты аплачвалі непасрэдна ў касах музея. Гэта негатыў. І гэткая ж сітуацыя ўзнікае з некаторымі гатэлямі, з аўтатранспартам і з пунктамі харчавання”.
Як з гэтым з усім змагацца, ў міністэрстве, згодна са словамі Алены Салаўёвай, не ведаюць. І таму ў адказ на пытанне пра планы на 2010 год яна толькі цяжка ўздыхнула.
Алена Салаўёва: “Зараз у нас праходзіць нарада па выкананні планаў 2010 года. Вельмі вялікая ўвага надзяляецца турызму… Вельмі вялікія паказчыкі для нас, вельмі вялікія”.
Што ж тычыцца ўплыву крызісу на турыстычны бізнес, то, заўважае генеральны дырэктар “Беларустурыста” Раіса Быкава, ён прымусіў іх больш актыўна падаваць свае паслугі “на экспарт”. І зараз у беларускіх санаторыях і дамах адпачынку ў пераважнай большасці знаходзяцца расіяне. Праўда, кажа, беларусаў там мала не таму, што пуцёвак ім не застаецца, а таму, што яны аддаюць перавагу аднадзённым турыстычным паездкам па краіне, а не 10-дзённаму адпачынку ў лясным санаторыі на беразе возера.