Перамовы аб пастаўках расійскай нафты ў Беларусь ізноў завяршыліся безвынікова
08.01.2010
—
Новости Экономики
Раней Масква заявіла пра гатоўнасць бяспошлінна паставіць у Беларусь нафту для ўнутранага спажывання (5-6 млн. тон), адзначаючы пры гэтым, што 1 студзеня 2010 года перасталі дзейнічаць паніжаючыя каэфіцыенты. Мінск, указваючы на існаванне Мытнага саюза, настойвае на бяспошлінным увозе ўсёй нафты, якая перапрацоўваецца на беларускіх НПЗ. Паколькі пагадненне не было падпісана да канца года, расійскі бок заявіў, што ўся нафта, якая ўвозіцца ў Беларусь, абкладаецца пошлінай.
Віцэ-прэм'ер расійскага ўрада Ігар Сечын 4 студзеня фактычна пацвердзіў, што першыя два дні новага года нафта ў Беларусь не пастаўлялася. Паводле яго слоў, пытанні паставак вуглевадароднай сыравіны павінны быць урэгуляваныя адмысловымі пагадненнямі ў рамках Мытнага саюза. Прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Сечыным выказаў спадзяванне на хуткае дасягненне дамоўленасцяў "зыходзячы з нашых агульных інтарэсаў і з дзейнага ў Расіі заканадаўства".