У Бабруйску пабудуюць новы мікрараён на 20 тысяч чалавек
18.12.2009 15:39
—
Новости Экономики
Сёмы па ліку мікрараён у Бабруйску з’явіцца акурат за шостым у наступным годзе. Першыя 7 панэльных шматпавярховікаў ужо замоўленыя ў “Магілёўграмадзянпраекце”. Плануецца, што агулам дамоў будзе каля 70. Колькасць паверхаў будзе розная - ад 4 да 14.
Прадугледжваецца пабудова садка, школы, крамаў, рэстаранаў, кірмашу, музею, кінатаэтра і клуба. Хутчэй за ўсё, з’явіцца таксама гандлёва-забаўляльны цэнтр, цэнтр нетрадыцыйных відаў спорту, спартовы комплекс.
7-ы раён будзе знаходзіцца як найдалей ад цэнтра горада. Цяперашні 6-ы раён бабруйчане лічаць "блізкім светам”, а 7-ы будзе размешчаны за ім. Відавочнай становіцца тэндэнцыя - “расцягваць” горад паўз Бярэзіну. Чыноўнікі пакуль не дапускаюць магчымасці будаўніцтва на левым беразе ракі.