Еўракамісія прапаноўвае выдзеліць Беларусі 200 млн. еўра
16.12.2009
—
Новости Экономики
Прамая трансляцыя дэбатаў па сітуацыі ў Беларусі была даступна на сайце парламента ЕС.
Еўракамісар заявіла, што гэтае рашэнне яшчэ павінен ухваліць парламент, але не ўдакладніла, на якіх умовах Мінску будзе выдзелена дапамога: у якасці дапамогі або крэдыту.
Ферэра-Вальднер таксама паведаміла, што ЕС мае намер павялічыць фінансаванне праграм, якія будуць рэалізоўвацца ў Беларусі ў 2010—2013 гадах.
Бюджэт для Беларусі ў рамках розных праграм ЕС на 2007—2010 гады вырас з першапачаткова запланаваных 20 млн. да 30 млн. еўра. У той жа час бюджэт для Грузіі складае 120,4 млн. еўра, Малдовы — 209,7 млн., Украіны — 494 млн. еўра.
Макрафінансавую дапамогу Беларусь запытала ў ЕС у чэрвені 2009 года.