У рэгіёнах жыллё пачало даражэць
16.12.2009 13:21
—
Новости Экономики
У рэгіёнах жыллё пачало даражэць
Калi ў сталiцы на другасным рынку жылля iстотна патаннелыя маленькiя кватэры пачалi актыўна скупляцца ўжо ў пачатку восенi, то ў абласных цэнтрах такая тэндэнцыя пачала назiрацца менавiта ў апошнi час. Аб тым, якiя змяненнi адбываюцца зараз на гэтым сегменце рынку, мы вырашылi даведацца ў спецыялiстаў абласных дзяржаўных рыэлтарскiх кантор.
У Брэсце знiкаюць танныя аднапакаёўкi
Самыя дарагiя кватэры на другасным рынку жылля сярод абласных цэнтраў iснавалi заўсёды ў горадзе над Бугам. Да сярэдзiны лета ўсе тыпы кватэр тут выключна таннелi. Потым цэны спынiлiся, а ў лiстападзе i снежнi пачалося актыўнае "вымыванне" танных адна- i двухпакаёвых кватэр. Яшчэ каля двух тыдняў таму ў Брэсце магчыма было набыць не вельмi якасную аднапакаёўку за 23—24 тысячы долараў. Толькi за апошнi тыдзень актыўнага гандлю такiя кватэры былi цалкам скуплены. Сёння самыя танныя аднапакаёвыя "хрушчоўкi" агульнай плошчай 30—34 квадратныя метры прапаноўваюцца ўжо ад 24 да 28—30 тысяч долараў. Крыху меншыя аднапакаёўкi з плошчай да 36—42 квадратных метраў каштуюць у сярэднiм 32—36 тысяч долараў.
Невялiкiя двухпакаёвыя "хрушчоўкi" агульнай плошчай да 42—44 "квадратаў" маюць мiнiмальны цэннiк да 35—36 тысяч долараў. Двухпакаёвыя кватэры палепшанай планiроўкi плошчай да 50—56 квадратных метраў прапаноўваюцца ўжо ад 42 да 45—46 тысяч долараў. Iснуюць на рынку сучасныя "двушкi", якiя маюць агульную плошчу каля 57—60 квадратных метраў. Такiя кватэры без аздаблення прапаноўваюцца пакупнiкам у новых дамах па кошце ад 46 да 48 тысяч долараў.
На старым цэнавым узроўнi застаюцца шматпакаёвыя "хрушчоўкi". Сёння мiнiмальны кошт трохпакаёвых кватэр з агульнай плошчай 65—70 квадратных метраў трымаецца ў межах 50—55 тысяч долараў. А вось трохпакаёвыя кватэры ў новых дамах каштуюць ад 60 тысяч долараў i даражэй.
Колькасць варыянтаў пачала знiжацца
Катэгарычна сцвярджаць, што цяпер у Брэсце пачалi даражэць усе тыпы кватэр, будзе не зусiм карэктна, лiчыць спецыялiст РУП "Брэсцкае агенцтва па аказаннi рыэлтарскiх паслуг" Iна Сатнiчэнка. На другасным рынку нерухомасцi гэтага абласнога цэнтра да апошняга часу iснавала шмат кватэр у старых дамах, цэны на якiя былi штучна завышаныя яшчэ ў першым паўгоддзi. Кошт такiх кватэр сёння працягвае знiжацца. Галоўным чынам гэта тэндэнцыя датычыцца не вельмi лiквiдных шматпакаёвых кватэр. Апошнiм часам на некалькi працэнтаў падаражэла новае якаснае жыллё ў сучасных дамах, а таксама павялiчыўся сярэднi кошт на невялiкiя лiквiдныя кватэры.
Ужо на працягу года на другасным рынку жылля Брэста назiраецца становiшча, калi прапанова кватэр на продаж у некалькi разоў перавышае рэальны попыт. Цяпер сiтуацыя пачала мяняцца. Пэўная колькасць гаспадароў жылля здымае свае заяўкi з рэкламных праспектаў прапановы. Такiм чынам, прадаўцы вырашылi "прытрымаць" свае кватэры мiнiмум да лютага наступнага года. Спецыялiсты агенцтваў нерухомасцi тлумачаць гэта тым, што ў горадзе з'явiлiся чуткi аб магчымым iстотным змяненнi крэдытнай палiтыкi нашай дзяржавы ўжо ў наступным годзе, а таксама i з прыходам да нас расiйскага капiталу.
Далёўка нарасхват
Апошнiм часам у Брэсце даволi актыўна развiваецца долевае будаўнiцтва. Цяпер яно карыстаецца максiмальнай папулярнасцю. Кватэры ў сучасных цагляных дамах выкупляюцца клiентамi ўжо на стартавым этапе будаўнiцтва. Кошт квадратнага метра будаўнiцтва такога жылля вагаецца ў межах 2,2—2,3 мiльёна рублёў. У гэтым выпадку маюцца на ўвазе дамы, здача якiх у эксплуатацыю запланавана на апошнi квартал 2010 года. Ажыятажны попыт на "далёўку" тлумачыцца яшчэ i нязменным задэклараваным коштам квадратнага метра менавiта ў айчыннай валюце. Людзi, мабыць, разлiчваюць на тое, што ў наступным годзе кошт будаўнiцтва iх кватэры ў амерыканскай валюце можа iстотна патаннець. Прынамсi, нешта падобнае адбывалася па лiнii долевага будаўнiцтва ў сёлетнiм студзенi.
Вiцебскiя аднапакаёўкi падаражэлi на 2—3 тыс. USD
Дырэктар дзяржаўнай рыэлтарскай службы на базе агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельным кадастры Вiцебска Уладзiмiр Кабанаў адзначае, што цяпер на рынку прадаецца шмат кватэр, але iснуе пэўны дэфiцыт на лiквiдныя па якасцi i кошце адна- i двухпакаёвыя кватэры.
Цяпер аднапакаёвая "хрушчоўка" ў Вiцебску каштуе каля 23—24 тысяч долараў. Яшчэ два месяцы таму кватэры такога класа каштавалi 21—22 тысячы долараў, а часам нават танней. Iстотна большым попытам карыстаюцца больш прасторныя аднапакаёвыя кватэры з палепшанай планiроўкай i кухняй не ў 6, а ў 9—10 "квадратаў". Кошт такiх кватэр сёння дасягае 28—30 тысяч долараў. Аднак кватэр гэтага тыпу на 3 i 4 паверхах амаль не засталося. Якасныя аднапакаёўкi на сярэднiх паверхах прадаюцца нават за 30—31 тысячу долараў амаль iмгненна.
Двухпакаёвыя "хрушчоўкi" Вiцебска маюць мiнiмальны цэннiк у межах 30—35 тысяч долараў. Крыху лепшыя "двушкi" з агульнай плошчай да 47—49 квадратных метраў каштуюць прыкладна 35—38 тысяч долараў. Аднак i такiх стандартных двухпакаёвых кватэр у цэнтральных раёнах Вiцебска ўжо не хапае. Не хапае на другасным рынку двухпакаёвых кватэр палепшанай планiроўкi. Двухпакаёўкi агульнай плошчай каля 50 "квадратаў" i кухняй пад 10 кв. метраў каштуюць у межах 40—45 тысяч долараў, але на сярэднiх паверхах новых дамоў варыянтаў такiх кватэр на продаж засталося вельмi мала.
Трохпакаёвыя "хрушчоўкi" з сумежнымi пакоямi i агульнай плошчай да 58—62 квадратных метраў каштуюць у старых дамах каля 35—40 тысяч долараў. Трохпакаёўкi палепшанай планiроўкi прапаноўваюцца ад 45 да 60 тысяч долараў.
Тэндэнцыя на працяглую стабiлiзацыю
Прагназаваць паслянавагоднiя сцэнарыi развiцця другасных рынкаў абласных цэнтраў вельмi складана, лiчаць спецыялiсты рэгiянальных рыэлтарскiх кантор. Цяпер у сярэднiх гарадах на рынак трапляе вялiкая колькасць кватэр з маленькiмi кухнямi i дрэнным iнжынерным абсталяваннем у сапраўды старых дамах з халоднымi сценамi. Спецыялiсты ўпэўнены, што такiя кватэры i ў новым годзе, нават пры самых розных сцэнарыях, даражэць не будуць. Застануцца на пэўным невялiкiм узроўнi цэннiкi i сапраўды маленькiх, але не вельмi якасных аднапакаёвых кватэр. Рэгiянальныя эксперты жыллёвага рынку ўпэўнены, што такая хiсткая раўнавага цэнаў на старыя кватэры працягнецца мiнiмум да вясны наступнага года. Што датычыцца сапраўды якаснага жылля ў сучасных дамах, то яно ўжо ў сакавiку можа iстотна падаражэць.
Будуць у наступным годзе даражэць i катэджы, зямельныя ўчасткi якiх уваходзяць у гарадскую мяжу абласных цэнтраў. Напрыклад, сучасныя катэджы Брэста каштуюць сёння каля 100 тысяч долараў. Яшчэ летам сярэднi кошт такога жылля прапаноўваўся пакупнiкам прыкладна на 10 тысяч долараў танней. Мiнiмальны кошт зямельных участкаў плошчай да 15 сотак разам з аформленым i закансерваваным падмуркам складае сёння ад 15 да 20, а ў лiквiдных раёнах горада — ажно ад 25 да 40 тысяч долараў. За гэты час зямельныя ўчасткi на другасным рынку падаражэлi прыкладна на 5 тысяч долараў.