Выбарчы год: Пракаповіч абяцае рост заробкаў кожны квартал

Источник материала:  
Выбарчы год: Пракаповіч абяцае рост заробкаў кожны квартал“Для гэтага прадугледжваецца.. павышаць памер тарыфнай стаўкі першага разраду і зарплату з 1 студзеня, з 1 красавіка, з 1 ліпеня і з 1 кастрычніка”, — сказаў Пракаповіч. 

Акрамя таго, пры неабходнасьці будзе ажыццёўлена карэкціроўка ў лістападзе і сьнежні. Прапарцыянальна росту зарплаты будуць павялічаныя пэнсіі і дапамогі, заявіў Пракаповіч, паведамляе БелаПАН.

Прырост рэальнай зарплаты прагназуецца на ўзроўні 14%, рэальных даходаў насельніцтва — 15%, прадукцыйнасьць працы — на 10%.

Як падкрэсьліў Пракаповіч, словы якога прыводзіць прэс-служба прэзыдэнта, 2010 год — гэта пачатак карэннай перабудовы і мадэрнізацыі эканомікі краіны.

Асноўнай мэтай павінна стаць дасягненьне станоўчага сальда ў замежным гандлі, адмова ад неабгрунтаванага імпарту, узмацненьне экспартнага патэнцыялу. Нацбанк абяцае забясьпечыць устойлівасьць нацыянальнай валюты. Працэнтныя стаўкі па крэдытах плянуецца зьнізіць да 12—15%.

Кіраўнік Нацбанка заявіў, што ў наступным годзе не плянуецца ажыцьцяўляць замежныя пазыкі на ўзроўні дзяржавы.
←Соотношение темпов роста выручки и объема производства в Беларуси возросло за 10 месяцев до 96,4%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика