Святло і цяпло з прыродных крыніц

Источник материала:  
Беларусь актыўна і паспяхова выкарыстоўвае замежны вопыт у сферы альтэрнатыўнай энергетыкі.

Святло і цяпло з прыродных крыніцНа думку намесніка старшыні Дзяржстандарту, дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Леаніда Шэнеца, многія праекты, што ажыццяўляюцца ў Беларусі ў сферы альтэрнатыўнай энергетыкі, па тэхнічным выкананні і захаванні экалагічных стандартаў не саступаюць тым, якія рэалізуюцца ў Францыі, Аўстрыі, Швецыі, Германіі, Чэхіі, Бельгіі.

У краіне ўжо вызначана больш за 1800 пляцовак для размяшчэння ветраўстановак. З прыцягненнем замежнага капіталу рэалізаваны праекты па выкарыстанні паветра-най энергіі ў Мядзельскім, Карэліцкім, Дзяржынскім раёнах. У бліжэйшы час будуць створаны ветрапаркі ў Лёзненскім, Дзяржынскім, Навагрудскім, Ашмянскім і Смаргонскім раёнах.
А вось за кошт выкарыстання энергіі вады ў Беларусі штогод выпрацоўваецца да 28 мільёнаў кілават электрычнасці. Акрамя ўжо наяўных трыццаці гідраэлектрастанцый, будуецца яшчэ адна — на рацэ Нёман. Плануецца таксама стварыць каскад ГЭС на Заходняй Дзвіне і Дняпры.

Усяго ў агульным балансе энергарэсурсаў альтэрнатыўныя віды паліва павінны скласці да 2012 года не менш 25 працэнтаў.

Таццяна Лобас

←До конца года банки нарастят необходимый капитал

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика