Заказ для Любліна

Источник материала:  
Тралейбус беларускай вытворчасці высока ацанілі ў Польшчы.

Транспартнікі горада Любліна не толькі пазнаёміліся з тэхнічнымі характарыстыкамі новага беларускага тралейбуса, але ўжо і выпрабавалі машыну на вуліцах горада. МАЗ-203Т — гэта дванаццаціметровая трохдзверная мадэль апошняга пакалення. Беларускі тралейбус не горшы за імпартныя аналагі, а выдаткі на яго набыццё і тэхнічнае абслугоўванне прыкметна ніжэйшыя. На заказ люблінскіх транспартнікаў тралейбус створаны на шасі вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода з выкарыстаннем польскіх электравузлоў і камплектуючых.

У бліжэйшыя гады ўлады Любліна плануюць вывесці з эксплуатацыі больш за пяцьдзесят тралейбусаў, у якіх завяршаецца тэхнічны рэсурс, і папоўніць парк новымі машынамі. У Мінскага аўтазавода ёсць вялікі шанц атрымаць заказ на пастаўку тралейбусаў, якія спадабаліся і жыхарам горада. Ад гараджан на прадпрыемства гарадскога транспарту паступіла на гэты конт шмат званкоў.

Роберт Нацкі

←О 1-й Минской знают даже в Мавритании

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика