Аляксей Кудрын: Расія гатова разглядаць пытанне аб выдачы Беларусі крэдыту ў межах ЕўрАзЭС

Источник материала:  
Аляксей Кудрын: Расія гатова разглядаць пытанне аб выдачы Беларусі крэдыту ў межах ЕўрАзЭС

"Яны [улады Беларусі] сваёй заяўкі не адклікалі", — заявіў Кудрын журналістам.

Міністр фінансаў Расіі зазначыў, што Масква чакае ратыфікацыі дакументаў па лініі ЕўрАзЭС.

Паводле слоў Кудрына, Расія не плануе даваць дзяржгарантыі ў выпадку, калі крэдыт Мінску будзе выдадзены расійскімі банкамі. "У нас дзяржгарантыі не запланаваны ў бюджэце", — заключыў расійскі міністр.

Як раней паведамляў БелаПАН, 9 кастрычніка паводле вынікаў саміта СНД, які прайшоў у Кішынёве, Кудрын заявіў журналістам, што "быў здзіўлены тым, што беларускі прэзідэнт Лукашэнка не валодае інфармацыяй аб той фінансавай дапамозе ў выглядзе крэдытаў, якую Расія аказвае Беларусі апошнія два гады".

Ён падзяліўся з журналістамі зместам дыялогу, які, паводле яго слоў, вёўся ў прысутнасці іншых кіраўнікоў дэлегацый удзельнікаў Садружнасці. "Высветлілася, прэзідэнт Беларусі не ведае, што за апошнія два гады Расія аказала яму фінансавую дапамогу ў памеры 3 млрд. долараў ЗША", — сказаў расійскі віцэ-прэм'ер.

Як зазначыў тады кіраўнік расійскага Мінфіна, "эмацыянальная прамова Аляксандра Рыгоравіча [Лукашэнкі], у якой прысутнічалі пышныя эпітэты і рытарычныя пытанні, звялася да просьбы аб выдзяленні Расіяй яшчэ аднаго крэдыту Беларусі".

5 кастрычніка Кудрын заявіў, што Расія не дасць Беларусі апошні транш крэдыту ў 500 млн. долараў, але будзе прасоўваць інтарэсы краіны па міжнароднай лініі, у тым ліку па лініі атрымання пазыкаў ад антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Даведка БелаПАН. Расія прыняла рашэнне выдзеліць Беларусі крэдыт у 2 млрд. долараў ЗША ў канцы 2008 года. З гэтай сумы было пералічана 1,5 млрд. долараў. Апошні транш у 500 млн. долараў кіраўніцтва Расіі абяцала выдзеліць неаднаразова, апошнім разам гэта было паўгода таму з фармулёўкай "у хуткім часе". Аднак расійскі Мінфін так і не пералічыў гэтыя сродкі, матывуючы неабходнасцю ўважліва ацаніць перспектывы вяртання крэдыту.

Усяго за апошнія два гады Расія выдзеліла Беларусі 3 млрд. долараў крэдытаў: у канцы 2007 года крэдыт у 1,5 млрд. тэрмінам на 15 гадоў з пяцігадовым ільготным перыядам пагашэння па стаўцы ніжай за 5%, яшчэ 1,5 млрд. долараў паступілі ў Беларусь са снежня 2008 года па сакавік 2009 года.

←В Ливии может быть создано сборочное производство белорусских тракторов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика