Што нам прынясе Мытны саюз — выгоды цi страты?

Источник материала:  

Што нам прынясе Мытны саюз — выгоды цi страты?Новыя магчымасцi i выклiкi для бiзнэсу ў сувязi са стварэннем Мытнага саюза памiж Беларуссю, Казахстанам i Расiяй абмяркоўвалi бiзнэсоўцы i прадстаўнiкi дзяржорганаў на чарговым пасяджэннi Савета па развiццi прадпрымальнiцтва Рэспублiкi Беларусь.

— Рэгiяналiзацыя, выступаючы знешне як антыпод глабалiзацыi, насамрэч з'яўляецца сродкам уцягвання дзяржаў у сусветную эканомiку, прычым з найменшымi для iх выдаткамi. З гэтых пазiцый стварэнне Мытнага саюза Расii, Беларусi i Казахстана — гэта аб'ектыўна абумоўлены працэс, якi дазволiць лепей задзейнiчаць патэнцыялы нашых краiн i ўзняць канкурэнтаздольнасць кожнага з удзельнiкаў у глабальным маштабе, — лiчыць Уладзiмiр Зiноўскi, старшыня Савета па развiццi прадпрымальнiцтва i старшыня Нацыянальнага статыстычнага камiтэта.

, паведамiў, што Мытны саюз павiнен пачаць працу 1 студзеня 2010 года. Пры гэтым яго ключавымi задачамi з'яўляюцца зняцце ўсiх тарыфных i нетарыфных бар'ераў ва ўзаемным гандлi, правядзенне ўзгодненай знешнегандлёвай палiтыкi, спрашчэнне знешнегандлёвых працэдур, стварэнне спрыяльных умоў для iнвестыцыйнага клiмату. Пры гэтым Сяргей Аляксеевiч лiчыць, што рэалiзацыя гэтых задач дазволiць павялiчыць ВУП i знешнегандлёвы абарот, а суб'екты гаспадарання атрымаюць магчымасць бесперашкодна перамяшчаць свае тавары ў рамках адзiнай мытнай тэрыторыi. На сёння ўжо падпiсана больш за 30 мiжнародных дамоў, амаль што сфармiраваны адзiны мытны тарыф, з 1 студзеня 2010 года пачне працаваць камiсiя Мытнага саюза, а з 1 лiпеня 2010 года ўсе формы кантролю (санiтарны, транспартны) будуць перанесены з унутраных межаў Расii i Беларусi на знешнi контур Мытнага саюза. Канчаткова завяршыць перанос мытнага кантролю ў рамках трохбаковага фармату Беларусi, Расii i Казахстана плануецца ў 2011 годзе, i менавiта тады завершыцца фармiраванне адзiнай мытнай тэрыторыi.

— Вядуцца перамовы па распрацоўцы механiзма залiчэння i пераразмеркавання сумаў мытных пошлiн, — сказаў Сяргей Кудрэйка. — Такiм чынам, тавары, калi трапляюць на адзiную мытную тэрыторыю i праходзяць мытную ачыстку, паступаюць у вольнае абарачэнне, г.зн. iх рух у рамках адзiнай мытнай тэрыторыi будзе бесперашкодны.

Увядзенне адзiных мытных тарыфаў будзе ў рамках Мытнага саюза аднолькавае, а не аднабаковае, i рашэннi камiсii Мытнага саюза будуць абавязковымi для ўсiх бакоў. Дарэчы, у гэтай камiсii размеркаванне галасоў будзе наступным чынам: 57 % у Расii, у Беларусi i Казахстана па 21,5 %.

Што датычыцца ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганiзацыю, то Сяргей Кудрэйка паведамiў, што Беларусь, Расiя i Казахстан будуць уступаць у СГА адначасова i на скаардынаваных умовах.

На пытанне ад бiзнэсоўцаў, да чаго ж рыхтавацца суб'ектам гаспадарання, бо да 2010 года засталося не так шмат часу, прадстаўнiк Мiнiстэрства замежных спраў звярнуў увагу найперш на канкурэнтаздольнасць.

— Перш за ўсё, асноўная мэта Мытнага саюза, паколькi Беларусь з'яўляецца экспартаарыентаванай краiнай, гэта свабодны i прадказальны доступ на рынкi Расii i Казахстана, — лiчыць Сяргей Кудрэйка. — У сваю чаргу нам трэба быць гатовымi да канкурэнцыi нашых тавараў з iхнiмi.

Аднак некаторых бiзнэсоўцаў хвалюе: цi змогуць нашы прадпрыемствы ва ўмовах Мытнага саюза паспяхова канкурыраваць з, скажам, расiйскiмi, бо ў нашых краiнах розныя ўмовы гаспадарання, напрыклад, розныя цэны на энерганосьбiты.

— Мы не экспартная краiна, мы iмпартная краiна, — лiчыць Уладзiмiр Кульбянкоў, дырэктар унiтарнага прыватнага прадпрыемства "Куво". — З адкрыццём межаў у нас стане большым паток тавараў. Я лiчу, што iснуе вельмi высокая рызыка. Дзяржаўны сектар нашай дзяржавай лепей падтрымлiваецца, чым у Расii, таму для яго небяспекi будзе менш, але вось што датычыцца прыватнага сектара...

Сяргей Кудрэйка заўважыў, што Беларусь дабiваецца адмены ўвазных пошлiн на энерганосьбiты ад Расiйскай Федэрацыi i што асноўная iдэя Мытнага саюза — адсутнасць бар'ераў i абмежаванняў ва ўзаемным гандлi, а адзiная эканамiчная прастора — гэта ўжо нешта больш цеснае.

Такiм чынам, на сёння атрымлiваецца, што яўныя перавагi ад адзiнай мытнай прасторы для сябе бачаць гандлёвыя прадпрыемствы i мiжнародныя перавозчыкi, а вось вытворчыя прадпрыемствы апасаюцца як канкурэнтаў з расiйскага i казахстанскага боку, так i танных тавараў, скажам, з Кiтая пры вынасе мытнага кантролю на знешнi контур Мытнага саюза. Бо калi нашы бiзнэсоўцы ўпэўненыя ў сумленнасцi працы беларускай мытнi, пра што адзначалася на пасяджэннi, то нiякiх гарантый па працы расiйскай i казахстанскай мытнi нiхто даць не можа.

— Я лiчу, што рух у Мытны саюз, у СГА — гэта правiльна. Але пытанне ў тым, што мы iдзём па гэтым шляху дастаткова непадрыхтаваныя. Сёння суб'екты гаспадарання не валодаюць iнфармацыяй, людзей трэба рыхтаваць для гэтага, — лiчыць Георгiй Бадзей, старшыня праўлення Бiзнэс саюза прадпрымальнiкаў i наймальнiкаў iмя Куняўскага. — I звярнiце ўвагу, што ўсю працу па СГА, па мытнай прасторы вядзе Мiнiстэрства замежных спраў, а Мiнiстэрства эканомiкi быццам як i не ўдзельнiчае ў гэтым. Гэта што ў нас, палiтычны акт альбо глыбока прадуманы напрамак эканамiчнага развiцця?

Нечакана з такой пастаноўкай пытання згадзiўся прадстаўнiк Мiнiстэрства замежных спраў Сяргей Кудрэйка i папрасiў Уладзiмiра Зiноўскага, старшыню Савета па развiццi прадпрымальнiцтва, уключыць у тэкст звароту ў Саўмiн па вынiках пасяджэння i прапанову "падключыць Мiнiстэрства эканомiкi".

Улiчваючы тое, што да пачатку дзеяння Мытнага саюза засталося не так шмат часу, а суб'екты гаспадарання адчуваюць недахоп iнфармацыi па ўмовах дзеяння ў новай сiтуацыi, то Венiямiн Бiрукоў, начальнiк упраўлення эканамiчнай бяспекi Дзяржаўнага сакратарыяту Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, прапанаваў зрабiць якiя-небудзь метадычныя рэкамендацыi для кiраўнiкоў прадпрыемстваў:

— Было б правiльна прасiць Мiн- эканомiкi, МЗС, Мiнфiн, Дзяржстандарт i мытню, каб яны распрацавалi метадалагiчны дакумент, кшталту даведнiка, дзе былi б галоўныя рэкамендацыi па працы, — сказаў Венiямiн Аркадзьевiч i выказаў пажаданне, каб такi дакумент з'явiўся яшчэ да канца 2009 года.

Павел БЕРАСНЕЎ.

←Адресную соцпомощь в 2010 году получат 308 тыс. человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика