Стандарты сталi зброяй пры абароне рынкаў

Источник материала:  

Вопытам па выкананнi тэхнiчных i заканадаўчых патрабаванняў, рэгламентаў i iншых працэдур пры доступе на замежныя рынкi падзялiлiся ў рамках рэспублiканскага савета дырэктараў РГА "Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя" прадстаўнiкi прамысловых прадпрыемстваў i дзяржорганаў.

— Тэма ў нас асаблiва актуальная ва ўмовах крызiсу, — лiчыць Мiкалай Стральцоў, старшыня РГА "БНПА". — Выкананне патрабаванняў, стандартаў i заканадаўства iншых краiн пры пастаўцы тавараў на экспарт сёння з'яўляецца важнай умовай пры прасоўваннi прадукцыi на знешнiх рынках. На практыцы не заўсёды вытворца мае нават уяўленне пра наяўныя дакументы i патрабаваннi. Як прыклад — нядаўнi малочны крызiс.

У ходзе абмеркавання спецыялiсты прыйшлi да высновы, што ў сённяшняй складанай эканамiчнай сiтуацыi шмат якiя краiны выкарыстоўваюць тэхнiчныя i санiтарныя патрабаваннi да прадукцыi як сродак не пусцiць на рынак сваёй краiны замежную прадукцыю.

— Калi мы кажам пра дыверсiфiкацыю рынкаў збыту, то стандарты — адна з асноўных частак пытання. Бо пачынаецца прымяненне не такiх класiчных бар'ераў, як пошлiны, кватаванне, лiцэнзаванне, а тэхнiчных стандартаў i санiтарных патрабаванняў. I калi мы кажам пра дыверсiфiкацыю рынкаў, то трэба ўяўляць, якiя ў гэтых краiнах патрабаваннi, — лiчыць Дзмiтрый Фомчанка, намеснiк аддзела ахоўных мераў i доступу на рынкi Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi. — Пакуль асноўная частка нашай прадукцыi была сканцэнтравана на краiнах СНД, дзе падобныя да нашых стандарты, таму вялiкiх праблем з экспартам ў гэтыя краiны не ўзнiкала. Але калi мы пачынаем казаць пра рынкi краiн Еўрасюза, то якраз тэматыка стандартаў выходзiць на першы план.

Дзмiтрый Анатольевiч расказаў, што цяпер вядзецца праца па выхадзе беларускай малочнай прадукцыi на рынкi ЕС — i, магчыма, ужо ў пачатку 2010 года будзе першы дазвол. Праўда, Дзмiтрый Фомчанка сказаў, што такую працу вядуць усяго толькi тры прадпрыемствы, а астатнiя альбо не гатовыя, альбо не праяўляюць цiкавасцi.

Таксама Дзмiтрый Фомчанка параiў прадпрыемствам паставiць на сур'ёзную аснову манiторынг зменаў ў тэхнiчным рэгламентаваннi тых краiн, куды яны экспартуюць цi збiраюцца экспартаваць прадукцыю. Прынамсi, калi гэта цяжка зрабiць, напрыклад, з Мiнска, то можна прадугледжваць у кантрактах з замежнымi партнёрамi, каб тыя аператыўна iнфармавалi пра розныя змены. Таксама ён параiў пры наяўнасцi праблем звяртацца ў пасольствы Рэспублiкi Беларусь, а таксама карыстацца iнфармацыяй з сайта Нацыянальнага iнфармацыйнага цэнтра па тэхнiчных бар'ерах у гандлi, санiтарных i фiтасанiтарных мерах (httр://www.niсwtо.bу/).

Вiктар Назаранка, першы намеснiк старшынi Дзяржстандарта, нагадаў, што ёсць абавязковыя патрабаваннi, а ёсць спажывецкiя характарыстыкi.

нагадаў, што ёсць абавязковыя патрабаваннi, а ёсць спажывецкiя характарыстыкi.

— Канкурэнтаздольнасць прадукцыi не вызначаецца адным выкананнем абавязковых патрабаванняў. Абавязковыя патрабаваннi, хочам мы таго цi не, мы абавязаныя выканаць. Гэта вельмi важна, але не гарантуе, што прадукцыя будзе канкурэнтназдольная на тым цi iншым рынку, — мяркуе Вiктар Уладзiмiравiч. — Мне падаецца, што вельмi важны аспект, якi сёння прапускаецца, гэта спажывецкiя характарыстыкi, якiя не прапiсаныя ў рэгламентах. I прадпрыемствы часта сутыкаюцца з праблемай, калi прадукцыя бяспечная, адпавядае ўсiм патрабаванням, але не знаходзiць свайго спажыўца або па якасных характарыстыках, альбо па цэнавых, альбо па сiстэме абслугоўвання.

Дарэчы, першы намеснiк старшынi Дзяржстандарта расказаў, што ў найблiжэйшыя два тыднi ва Урад паступiць вельмi сур'ёзная праграма пераходу на еўрапейскiя нормы:

— Праграма будзе ўключаць больш за 1990 дакументаў. Бясспрэчна, гэта вельмi сур'ёзнае пытанне да ўсiх вытворцаў. На жаль, у нас, як правiла, вельмi складана iдзе ўвядзенне новых стандартаў, вельмi мала iнiцыятывы ад вытворцаў...

Расказаў Вiктар Назаранка i пра стварэнне адзiных тэхнiчных рэгламентаў для некалькiх краiн.

— Вельмi прагрэсiўны цяпер напрамак: у рамках ЕўрАзЭС, у першую чаргу ў рамках мытнага саюза, мы прыйшлi да высновы, што трэба пераходзiць на адзiныя тэхнiчныя рэгламенты. Iснуе графiк iх прыняцця, гэта 32 тэхнiчныя рэгламенты, пад якiя трапляе ўся асноўная наша прадукцыя на экспарт, — кажа Вiктар Уладзiмiравiч. — Мы разлiчваем,што ў 2010 годзе з'явяцца першыя рэгламенты, якiя ўсе краiны будуць асвойваць. I мы лiчым, што iншыя краiны СНД далучацца да гэтага працэсу, бо ён сапраўды прагрэсiўны i сапраўды вырашае шмат праблем.

Павел БЕРАСНЕЎ.

←Адресную соцпомощь в 2010 году получат 308 тыс. человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика