Да юбілею пісьменніка. У мінулым — нашы карані

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аднойчы я завітала ў школьную бібліятэку ў пошуках пэўнай інфармацыі. Мае рукі павольна перабіралі кнігі, пяшчотна дакраналіся да шэрых старонак; вочы прабягалі па радках, вышукваючы патрэбныя звесткі. І раптам, я памятаю, цёплая ўсмешка кранула мае вусны: у руках ляжала вялікая тоўстая кніга ў белай вокладцы, з якой глядзеў на мяне ці то з улюбёнасцю, ці то з высокай годнасцю чалавек у рыцарскім       адзенні. Чорныя жучкі літар складваліся ў прыгожую назву: “Уладзімір Караткевіч.” І хаця, шчыра кажучы, на той момант такая кніга мне была зусім не патрэбна, я не змагла проста так, не перагарнуўшы колькі старонак, адкласці яе ўбок. Дзіўнае пачуццё ахапіла раптам мяне: здавалася, што я раблю экскурс у краіну Гісторыі ці адкрываю планету яе вялікасці Таямніцы.

Да юбілею пісьменніка. У мінулым — нашы карані

Уладзімір Караткевіч… Гэта  шырока вядомае, акружанае народнай любоўю імя прыйшло ў літаратуру праз легенды і паданні “зямлі пад белымі крыламі”, праз усведамленне сябе як часткі нацыі, праз апаэтызацыю і таямніцу мінулага. Сапраўдны вялікі талент заўсёды ўсімі сваімі карэннямі ўваходзіць у родную глебу, жывіцца яе сокамі.

Калі я перагарнула старонкі, на вочы трапіліся радкі:

На Беларусі Бог жыве,” —

Так кажа мой просты народ.

Тую праўду сцвярджае

раса ў траве

І адвечны зор карагод.

І тут мне стала зразумелым, якая шырокая, напоўненая дабрынёй, павагай душа ва Ула-дзіміра Караткевіча. “Хто мы, адкуль мы?” — гэта пытанне нязменна паўстае перад кожным пакаленнем. А Бацькаўшчына-Айчына для У. Караткевіча — гэта і родная зямля, і краіна-дзяржава… Гэта свет святла і нетраў, цеплыня спрадвечнага котлішча і кліч даляглядаў. Гэта гістарычныя асобы і простыя людзі, жывёлы і птушкі.

Падымаю галаву ад радкоў Уладзіміра Караткевіча, і мне здаецца, быццам сустракаюся позіркам з вачамі, мудрымі і незнаёмымі, сур’ёзнымі і цікаўнымі. Адразу ўражвае адзенне незнаёмца: доўгі плашч, на галаве — шлем, на поясе — востры меч.

Убачыўшы маю зацікаўленасць, ён як бы пытаецца:

— Ну як?

— Падабаецца, — адказваю я. — Цікава напісана. Пра сваё, роднае, беларускае.

— Пахвала — гэта добра, але ці чытала хоць які-небудзь мой твор? — пытаецца Уладзімір Караткевіч.

Трохі прыйшоўшы ў сябе ад нечаканасці, адказваю:

— Чытала. І нават некалькі разоў перачытвала. У школе падчас правядзення свята чытала Ваш верш “Беларуская песня”. А прачытаўшы казку “Кацёл з каменьчыкамі”, атрымала “дзясятку”.

— О, дык гэта ж добра, што сучасная моладзь чытае мае творы. Значыць, Інтэрнэт яшчэ не ўсё захапіў. Значыць, жыў я і пісаў недарэмна.

— А чаму Вы сталі пісаць пра гісторыю Беларусі?

— Між мінулым і будучыняй — вялікае поле Гісторыі. І мы з вамі не на ўскрайку гэтага поля-абшару, а пасярэдзіне. І неабходна толькі пачаць рух углыб і ўшыркі гісторыі Бацькаўшчыны. І адразу ад-крыюцца таямніцы: багаты набытак, светлы запавет папярэднікаў, іх душы, адданыя радзіме і народу сэрцы. Беларусь, маці мая, зямля маіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Яна для мяне ёсць жыццё, навука ад калыскі да дамавіны. Беларусь, яе мінулае жыве ў песні нашай роднай, у красках палявых, на пожні.

Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, ды і непатрэбна.

Дзякуй табе, дзяўчынка, што ты разгарнула маю кніжку, адчула подых “сівой легенды”, прайшлася “ўвосень па зямлі/ Якая раняе золата пад ногі лю-дзям,/Каб мы яе любілі і бераглі/”, адчула, як “знік Закон стары і ўзнік Закон Чалавечнасці”, прайшлася па “хаце, даведалася, якой яна была яшчэ не так даўно, а часам сустракаецца і зараз”.

… Вяртаюся з задумення. Аказваецца, Уладзімір Караткевіч — той чалавек, у творах якога можна знайсці разумныя парады, любоў да людзей, апісанне роднай прыроды, былое сінявокай Беларусі ды і чалавецтва ўвогуле. А яшчэ — знайсці трапныя словы, адчуць душу аўтара. Вельмі шкада, што яго няма цяпер з намі.

Выйшаўшы з бібліятэкі, я падумала, што трэба часцей туды заходзіць. У наступны раз мая дарога будзе адразу да паліцы, дзе стаяць творы Ула-дзіміра Караткевіча. Бо ён “Быў. Ёсць. Будзе”.

Уладзіслава Богуш,

вучаніца Карцэвіцкай СШ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←На реставрацию и восстановление объектов со статусом историко-культурной ценности направят более 3 миллионов рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика