Раённы фальклорны фестываль «Народны каляндар у гліняным гаршочку»
29 мая 2020 года ў раённым Доме культуры ў Дуброўна адбудзецца дыстанцыйны фальклорны фестываль «Народны каляндар у гліняным гаршочку». Мэты і задачы фестывалю: захаванне народных традыцый і звычаяў Дубровеншчыны; папулярызацыя традыцыйнай беларускай культуры, перадача вопыту маладому пакаленню.
У фестывалі прымуць удзел фальклорныя, вакальныя, танцавальныя калектывы клубных устаноў культуры раёна. Фестываль будзе праходзіць па 3-х намінацыях: бытавыя танцы, народныя спевы, абрады і звычаі Дубровеншчыны.
Удзельнікі прадставяць на суд журы відэазапісы конкурсных работ, работы пераможцаў будуць размешчаны на афіцыйных пляцоўках раённага Дома культуры: «ВКонтакте» і «Одноклассники». Лепшыя работы будуць адзначаны дыпломамі і падарункамі ад арганізатараў фестывалю.
Раённы анлайн-конкурс дзіцячай творчасці «Праменьчык», прысвечаны Дню абароны дзяцей
1 чэрвеня 2020 года адбудзіцца раённы анлайн-конкурс дзіцячай творчасці, у якім прымуць удзел творчыя дзіцячыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы сельскіх устаноў культуры, раённага Дома культуры, сярэдніх і базавых школ раёна, дзіцячай школы мастацтваў, цэнтра дзяцей і моладзі і іншыя.
Анлайн-конкурс пройдзе па 6-ці намінацыях: «вакал», «харэаграфія», «інструментальнае выкананне», «тэатральнае мастацтва», «чытальнікі і паэты», «харэаграфія», «дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», у дзвюх узроставых катэгорыях: 5-9 год і 10-13 год. Удзельнікі конкурса намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» прадставяць свае работы да 29 мая 2020 года ў раённы Дом культуры, дзе адбудзецца выстава, работ удзельнікаў намінацыі дэкаратыўна-прыкладного мастацтва «Дзіцячая майстэрня».
1 чэрвеня 2020 года ў афіцыйных групах «ВКонтакте» і «Одноклассники» раённага Дома культуры. будуць размешчаны 3 лепшыя відэаролікі (конкурсныя работы) у кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі, што будзе з’яўляцца стартам для адкрытага анлайн-галасавання, якое прадоўжыцца да 5 чэрвеня 2020 года. Па выніках анлайн-галасавання будуць аб’яўлены пераможцы анлайн-конкурса.