З 15 сакавіка па 5 мая праходзіць раённы літаратурны конкурс, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі і Году малой радзімы
ЗАЦВЯРДЖАЮ ЗАЦВЯРДЖАЮ ЗАЦВЯРДЖАЮ
Начальнік старшыня першы сакратар
аддзела ідэалагічнай Шаркаўшчынскай Шаркаўшчынскага
работы, культуры і раённай арганізацыі раённага камітэта
па справах моладзі грамадскага грамадскага
Шаркаўшчынскага аб’яднання аб’яднання
райвыканкама “Белая Русь” “БРСМ”
______Л.У.Стома _____ Ю.А.Васілеўскі ______М.Ч.Пугаўка
18.03. 2020 г. 18.03.2020 г. 18.03.2020 г.
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні раённага літаратурнага конкурса,
прысвечанага Году малой радзімы
і 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
Мэта: героіка-патрыятычнае выхаванне насельніцтва рознага ўзросту, развіццё і папулярызацыя традыцый аматарскай творчасці.
Задачы: — выхоўваць інтарэс да роднай мовы, да літаратурнай
спадчыны беларускага народа.
- садзейнічаць выяўленню, развіццю і рэалізацыі творчага патэнцыялу, літаратурна-мастацкіх здольнасцей грамадзян, прастымуляваць і падтрымаць іх творчую дзейнасць.
- звярнуць увагу грамадства на неабходнасць выхоўвання асноўных маральных якасцей і агульначалавечых каштоўнасцей.
Тэмы:
“ След Вялікай Айчыннай вайны ў лёсе маёй сям’і (маёй зямлі, маёй вёскі, маёй малой радзімы)”
“Жаночы лёс у віхуры Вялікай Айчыннай”
“Ад вайны да міру”
“Мая малая радзіма. З любоўю да роднага краю”
“Тое месца на карце быллём зарасло, але памяць аб ім застанецца”
“Праз усе нягоды і адлегласці мне свецяць вочы роднае зямлі”
Арганізатары конкурсу:
— аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шаркаўшчынскага райвыканкама;
— Шаркаўшчынскі раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі”;
— Шаркаўшчынская раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Тэрмін правядзення конкурсу: з 20 сакавіка па 5 мая 2020 года.
Падвядзенне вынікаў: 6-8 мая 2020 года
Парадак і ўмовы правядзення конкурсу:
- У конкурсе прымаюць удзел усе жадаючыя ва ўзросце ад 10 гадоў і старэйшыя (узрост удзельнікаў не абмежаваны).
- Работы на конкурс прадстаўляюцца пажадана на беларускай мове. Творы на рускай мове таксама дапускаюцца да ўдзелу у конкурсе.
- Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 20 сакавіка па 5 мая 2020 года ўключна па электроннай пошце svitanak.sharck@mail.ru або ў друкаваным варыянце па паштоваму адрасу: РЦК, Міхайлавай Але Уладзіміраўне, вул. Энгельса, д.2, г.п.Шаркаўшчына, 211921. Даведкі па тэлефонах: А1 — +375291133565; МТС — +375292976626.
- Удзельнікі маюць права падаваць на конкурс творы ў розных жанрах; у такім выпадку творы дасылаюцца асобнымі файламі. Творы падаюцца на конкурс адным файлам у рэдактары Microsoft Word у фармаце “doc” ці “docx”. Аб’ём твораў павінен быць не больш за 5 друкаваных лістоў (шрыфт – Times New Roman, памер – 16 пт).
- Асноўнаму тэксту павінна папярэднічаць наступная інфармацыя-заяўка (дадзеныя аўтара):
-прозвішча, імя, імя па бацьку;
-дата нараджэння, колькі поўных гадоў;
-хатні адрас, нумар тэлефона і электронны адрас;
-месца вучобы (назва школы, клас, імя настаўніка, які рыхтуе да ўдзелу ў конкурсе, яго нумар тэлефона і адрас электроннай пошты – для дзяцей школьнага ўзросту) ці асноўнае месца працы канкурсанта (з указаннем пасады);
— назва твора.
- Жанры конкурсных твораў: апавяданне, нарыс, эсэ, п’еса, верш, паэма.
- Творы, дасланыя на конкурс, аўтарам не вяртаюцца.
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў:
- Вынікі конкурсу праводзяцца з улікам узросту ўдзельнікаў конкурсу:
Ад 10 да 14 гадоў;
Ад 15 да 19 гадоў;
Ад 20 да 33 гадоў;
Ад 34 гадоў і старэйшыя.
- Журы вызначае 3 прызавыя месцы ў кожным конкурсным жанры і ў кожнай узроставай групе.
- Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і падарункамі, астатнія ўдзельнікі – дыпломамі за ўдзел.
Ва ўзроставых намінацыях ад 15 да 19 гадоў і ад 20 да 33 гадоў вызначаюцца пераможцы за 1, 2 і 3 месцы. Па кожнай узроставай групе і жанравай намінацыі праводзіцца ўзнагароджванне грашовымі прызамі са сродкаў, выдаткаваных на рэалізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў памеры: за 1 месца – 12,00 рублёў, 2 месца – 8,00 рублёў, 3 месца – 6,00 рублёў.
- Лепшыя творы могуць быць надрукаваныя на старонках раённай газеты “Кліч Радзімы”.
- Журы конкурсу мае права не прысуджаць тое ці іншае месца, дзяліць прызавыя месцы паміж яго ўдзельнікамі, а таксама можа ініцыіраваць увядзенне дадатковых прызавых месцаў для ўзнагароджвання і заахвочвання ўдзельнікаў.
- Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваецца кожным членам журы. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не належыць.
Арганізацыйны камітэт.
Міхайлава Ала Уладзіміраўна – кіраўнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Шаркаўшчынскага РЦК;
Пугаўка Міхаіл Часлававіч – першы сакратар Шаркаўшчынскага раённага камітэта ГА “БРСМ”
Шынкевіч Іна Мар’янаўна – галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шаркаўшчынскага райвыканкама.
Фёдарава Марыя Пратас’еўна – намеснік старшыні Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»
Журы:
Васілеўскі Юрый Анатольевіч – намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”
Стома Людміла Уладзіміраўна – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта.
Праўдзін Віктар Аляксандравіч – пісьменнік, празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Кукуць Міледзій Мікалаевіч – паэт-празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”.
Лагун Віктар Ільіч – паэт, член народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”.
Еўдакова Таццяна Несцераўна – паэтка, член народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”.
Вайцюль Надзея Іванаўна – паэтка, член народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”.
Райчонак Сяргей Дзмітрыевіч – вядучы карэспандэнт раённай газеты “Кліч Радзімы”.