Прыгожа, весела, святочна было на падвор’ях сельвыканкамаў і сельгаспрадпрыемстваў Кіраўскага раёна

Источник материала:  

Вясёлымі народнымі песнямі, заўзятымі прыпеўкамі і мілагучнымі гукамі гармоніка сустракалі ў мінулую пятніцу ўдзельнікаў і гасцей урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 85-годдзю ўтварэння раёна і падвядзенню вынікаў работы галін народнай гаспадаркі за 2019 год, на падвор’ях сельвыканкамаў і сельгаспрадпрыемстваў, якія размясціліся на галоўнай плошчы горада.Прыгожа, весела, святочна было на падвор’ях сельвыканкамаў і сельгаспрадпрыемстваў Кіраўскага раёна

Святочна аформленыя падвор’і падчас такіх мерапрыемстваў традыцыйна становяцца своеасаблівай візітнай карткай аграрыяў Кіраўшчыны. Кожнае з іх вылучалася сваёй непаўторнасцю і арыгінальнасцю, здзіўляла творчым афармленнем. Прайсці і не спыніцца каля кожнага з падвор’яў было немагчыма: гаспадары пастараліся максімальна дакладна праілюстраваць побыт беларускай вёскі і жыцця сяльчан, прадэманстраваць багаты ўраджай агародніны і розныя прысмакі. Заварожвалі сваёй непаўторнай прыгажосцю саматканыя дываны, посцілкі і ручнікі, вязаныя рэчы, выставы вырабаў народных умельцаў. “Ізюмінкай” кожнага з падвор’яў сталі лічбы “85”, якія сімвалізавалі дату з дня ўтварэння раёна. У адных яны былі сабраны з агародніны, у іншых зроблены з паперы, увасоблены праз салодкасці ці мясныя вырабы.

Гасцей зазывалі ветлівыя сяльчане, частавалі іх духмянай выпечкай, смажанымі каўбасамі і салам, дранікамі і блінамі, мочанымі яблыкамі і агуркамі, квашанай капустай.

Завітала на падвор’і кіраўніцтва раёна са шматлікімі гасцямі. Сустракалі іх каля кожнай сядзібы шчодрыя гаспадары з духмяным караваем і шчырымі пажаданнямі дабра, дастатку і працвітання.

Працавалі гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства, прыватных прадпрымальнікаў.

У раённым Доме культуры былі наладжаны выставы работ майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці: выкладчыкаў і выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў, ЦДАДіМ, прадстаўнікоў РЦСАН, устаноў адукацыі горада. Для ўсіх жадаючых выхаванцы дзіцячых садкоў праводзілі майстар-класы па вырабе сувеніраў. Дэгустацыю сваёй прадукцыі прапанавалі райспажыўтаварыства, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, ЗААТ “Кіраўскі харчовы камбінат”, філіяла “Кіраўскі” ААТ «Бабушкина крынка». Музычныя нумары падарылі вучні дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска.

Людміла Сямёнава.

Фота Наталлі Хадаковай і Людмілы Сяменавай.

←Нет туристов - нет жизни? Как живет Венеция во время карантина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика