10 фактов о народном ансамбле песни и музыки «Люлечка». Осиповичи
28.02.2020
—
Новости Культуры
Вы люляйце, люляйце
- Творчы калектыў мае 30-гадовую гісторыю існавання.
- Яго кіраўнікамі былі Людміла Грынько (за-снавальніца гурта), Вольга Давідовіч. Ужо 14 гадоў самадзейныя артысты працуюць пад началам Наталлі Андрушкевіч.
- Ідэя назвы творчай суполкі належыць яе стваральніцы. “Люлечка” паходзіць ад слова “люляць”, што значыць гойдаць, калыхаць. Менавіта з матулінай песні, што замілавана гучыць над дзіцячай люлькай, і адкрываецца цэлы сусвет.
- Званне “народны” атрымана ў 1991 годзе.
- Творчае амплуа ансамбля — працаваць ад душы і для душы, з пачуццём гумару і крэатыву, быць у пастаянным пошуку новых ідэй.
- Падчас выступлення артысты не толькі спяваюць, танчаць, але і іграюць на цымбалах, баяне, бубне, барабане, дудзе, скрыпцы, бас-гітары.
- З творчасцю “Люлечкі” знаёмы гледачы з такіх краін, як Расія, Польшча, Славакія, Чэхія, Харватыя, Германія, Венгрыя.
- На дадзены момант калектыў наведваюць Святлана Якавіцкая, Сяргей Бабіна, Вольга Аліферовіч, Ірына Чаропка (цымбалы), Наталля Гоціна (дудка), Мікалай Мядзведзеў (дуда і шумавыя інструменты), Вікторыя Кавалёва (скрыпка), Аляксандр Чыстоў (бас-гітара), а таксама Марына Валынец, Вольга Бусел, Вольга Гладкая, Таццяна Налівайка, Аляксандр Панкін, Таццяна Мядзведзева.
- Ансамбль «Люлечка» стаў першым сама-дзейным калектывам у рэспубліцы, які стварыў музычны кліп да адной з народных песень — «Кася». Здымкі відэароліка праходзілі на працягу двух дзён ў вёсках Караны і Дзераўцы.
- У рэпертуары больш за 50 музычных кампазіцый, якія, дзякуючы артыстызму і таленту ўдзельнікаў, ператвараюцца на сцэне ў сапраўднае канцэртнае шоу.