В Каменичском Центре культуры Осиповичского района появился новый экспонат

Источник материала:  

Каб не страціць святое штосьці

Не так даўно ў Каменіцкім Цэнтры культуры з’явіўся этнаграфічны куток, у якім сабраны дзясяткі прадметаў народнага побыту.

Па словах загадчыка ўстановы Ангеліны Курыльчык, праца над збіраннем рэчаў заняла некаторы час, затым трэба было знайсці адпаведнае месца. Вырашылі выслабаніць частку глядзельнай залы, і гэтага якраз хапіла, каб удала размясціць экспанаты. Вялікую дапамогу ў рэалізацыі задуманага аказалі культарганізатар Антаніна Шпакоўская і яе муж Валянцін. Дзякуючы яму з’явіліся ўсе экспазіцыйныя прыстасаванні.

— Не хочацца, каб знікалі старыя прадметы, — гаворыць гаспадыня ўстановы. — Яны служаць напамінкам аб жыцці нашых продкаў, нагадваюць аб тым часе, калі амаль кожная рэч рабілася сваімі рукамі і верна служыла сям’і не адно пакаленне. Асабліва цікава і карысна дакрануцца да даўніны падрастаючаму пакаленню.

←Брестская «чулочка» снова жжет: теперь выпустила носки в банках для йогурта с запахами (приятными, конечно)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика