На пероне станцыі Дараганава напярэдадні навагодніх свят адкрылі памятны знак

Источник материала:  

Не забываць мінулае, каб цаніць сучаснае

Прысвечаны ён будаўніцтву чыгуначнай веткі, якая звязала  Асіповічы са Старымі Дарогамі.

Над стварэннем знака працавалі ўлюбёныя ў родны край людзі — Валянціна Аўдзейчык, Сямён Бародзіч, Тамара Валадзько, Аляксандр Дунайка, Сяргей Бараноўскі, Кірыл Аўдзейчык, Аляксей Сідаровіч, Сяргей Румянцаў, кагорта чыгуначнікаў пад кіраўніцтвам начальніка вузлавой станцыі Віталія Канстанціновіча.

На пероне станцыі Дараганава напярэдадні навагодніх свят адкрылі памятны знак

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел старшыня і дэпутат раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў і Ірына Сяргейчык, прадстаўнікі мясцовай улады, вучні і настаўнікі вучэбна-педагагічнага комплексу і неабыякавыя жыхары Дараганава, а таксама Радуціч, бо менавіта такую назву даволі доўгі час мела станцыя, якая амаль 125 гадоў сустракае і праводзіць цягнікі. За гэты час чыгуначная ветка не страціла сваёй значнасці і верна служыць інтарэсам краіны. Цяпер кожны падарожнік, які будзе тут праходзіць-праязджаць, абавязкова зверне ўвагу на сціплую, але з душой зробленую інсталяцыю — напамін пра тых, хто, старанна працуючы, клапаціўся аб дабрабыце гэтага краю. Па словах Сяргея Сувеева, такія аб’екты дапамагаюць маладому пакаленню не забываць мінулае.

←Эффектный сход лавины сняли на видео дорожные рабочие в США

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика