Конкурс праводзіцца з нагоды выхаду новай кнігі Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ». У рамане персанажы прыдумалі кактэль ды назвалі яго ў гонар галоўнага героя (Віта Морэ), але ў тэксце не апісваюцца ўсе інгрыдыенты і рэцэптура.
Сумесна з арганізатарамі конкурсу, аўтар прапануе ўдзельнікам прыдумаць рэцэпт для гэтага літаратурнага кактэля.
На першым этапе, які працягнецца да 29 лютага, адбудзецца збор рэцэптаў. Затым, аўтары найлепшых атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класе з прафесійнымі бармэнамі, каб дапрацаваць свае рэцэпты, а пасля прадставіць фінальный варыянт на галасаванне журы.
Для ўдзелу ў конкурсе рэцэпт трэба апублікаваць у сваіх сацыяльных сетках пад хэштэгам #ВітаМорэ, а таксама даслаць да 29 лютага праз форму: https://forms.gle/SReLqL1Dd36CxHKj9 .
Пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу чакаюць прызы і падарункі ад бара Каліноўскі, выдавецтва Галіяфы і пісьменніка Кірыла Стаселькі, а лепшы рэцэпт можа трапіць у наступную кнігу аўтара.