Выстава фотаработ Валерыя Кавалёнка працуе ў дзіцячай бібліятэцы

Источник материала:  

Выстава фотаработ Валерыя Кавалёнка працуе ў дзіцячай бібліятэцы

Калі трэба зрабіць фотаздымак на які-небудзь дакумент, або ёсць жаданне раздрукаваць мастацкае фота, мы накіроўваемся ў камбінат бытавога абслугоўвання да фатографа Валерыя Кавалёнка. Трапіўшы ў невялікую па памерах студыю, адразу заўважаеш на сценах фотаздымкі фармату А4, на якіх адлюстравана хараство прыроды родных мясцін, жывёльны свет лясоў і балот, палёў і вадаёмаў прыдзісненскага краю. Сюжэты вельмі ўражваюць. Прафесійна зробленыя здымкі у такім выпадку могуць бачыць толькі тыя, хто зрэдку трапляе ў студыю. А як гэта можна ўбачыць больш шырокаму колу людзей?

Дапамагчы правесці выставу фотаработ Валерыю Кавалёнку згадзілася бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Людміла Казіцкая. Аформіўшы экспазіцыю ў чытальнай зале, яна запрасіла вучняў сярэдніх класаў і класных кіраўнікоў СШ № 1 на адкрыццё выставы.

Хлопчыкам і дзяўчынкам не проста было цікава разгледзець фотаработы, але яшчэ і паслухаць аповед іх аўтара. Валерый, які з дзяцінства захапляецца “ціхім паляваннем” падрабязна расказаў, якім чынам ён робіць здымак таго або іншага прадстаўніка фауны, або рэдкіх дзікарослых раслін. Напрыклад, дзеці даведаліся, што на балоце Ельня вясной і восенню непрацяглы тэрмін знаходзяцца тысячы дзікіх гусей і жураўлёў, якія пралятаюць праз нашу тэрыторыю. Гэтыя птушкі часта трапляюць у фотааб’ектыў Валерыя. Два гады назад яму пашчасціла ўласна ўбачыць і зрабіць некалькі здымкаў вельмі рэдкай для Беларусі птушкі — Белагаловага сіпа. “Крылаты госць” прызямліўся каля вёскі Юзэфова Германавіцкага сельсавета. Канечне, Валерый не змог упусціць такую магчымасць і не пабачыць птушку, якая гняздуецца ў гарах Каўказа і Крыма. За апошнія 100 год Белагаловы сіп на тэрыторыі нашай краіны быў заўважаны толькі тройчы, але ніводнага здымка гэтай птушкі не было зроблена. Упершыню ў гісторыю гэта ўдалося ажыццявіць толькі Валерыю. Дарэчы, найцікавейшыя здымкі Валерыя Кавалёнка перыядычна размяшчаюцца на абгортках часопісаў “Птушкі і мы”, “Родная прырода”. У завяршэнні сустрэчы Валерый падарыў дзіцячай бібліятэцы некалькі дзясяткаў экземпляраў часопіса “Птушкі і мы”, якія цяпер кожны жадаючы можа пачытаць або проста пагартаць старонкі з маляўнічымі фотаздымкамі, у тым ліку, зробленымі нашым земляком Валерыем Кавалёнкам.

Сяргей РАЙЧОНАК.Выстава фотаработ Валерыя Кавалёнка працуе ў дзіцячай бібліятэцы Выстава фотаработ Валерыя Кавалёнка працуе ў дзіцячай бібліятэцы Выстава фотаработ Валерыя Кавалёнка працуе ў дзіцячай бібліятэцы Выстава фотаработ Валерыя Кавалёнка працуе ў дзіцячай бібліятэцы Выстава фотаработ Валерыя Кавалёнка працуе ў дзіцячай бібліятэцы Выстава фотаработ Валерыя Кавалёнка працуе ў дзіцячай бібліятэцы Выстава фотаработ Валерыя Кавалёнка працуе ў дзіцячай бібліятэцы Выстава фотаработ Валерыя Кавалёнка працуе ў дзіцячай бібліятэцы Выстава фотаработ Валерыя Кавалёнка працуе ў дзіцячай бібліятэцы Выстава фотаработ Валерыя Кавалёнка працуе ў дзіцячай бібліятэцы Выстава фотаработ Валерыя Кавалёнка працуе ў дзіцячай бібліятэцы Выстава фотаработ Валерыя Кавалёнка працуе ў дзіцячай бібліятэцы Выстава фотаработ Валерыя Кавалёнка працуе ў дзіцячай бібліятэцы Выстава фотаработ Валерыя Кавалёнка працуе ў дзіцячай бібліятэцы Выстава фотаработ Валерыя Кавалёнка працуе ў дзіцячай бібліятэцы

Comments are closed.

Яндекс.Метрика