У продажы з'явіліся два беларускамоўныя часопісы для дзяцей

Источник материала:  
16.12.2019 17:38 — Новости Культуры

Рэдакцыя сайта «Наша Ніва» выпусціла два беларускамоўныя часопісы: «Асцярожна, дзеці!» (для малодшых школьнікаў) і «Дуду» (для дашкольнікаў). Сёння, 16 снежня, у продажы з’явіліся іх першыя нумары, паведамляецца на сайце выдання.


Фота: nn.by

У выданні «Асцярожна: дзеці!» галоўныя героі - Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі і разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе таксама можна знайсці захапляльныя прыгоды і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй. Тэма першага нумара — самалёты.

Падпісны індэкс — 75 080 (ведамасны 750 802).

Часопіс «Дуду» разлічаны на дзяцей да сямі гадоў, але чытаць яго могуць і дарослыя. У нумары можна знайсці казкі, вершы і нават музыку ды песні (іх можна прайграць па QR-кодах), інтэрактыўныя гульні, коміксы, конкурсы. А таксама заданні на развіццё логікі, увагі і памяці, дробнай маторыкі, для папаўнення слоўнікавага запасу і падрыхтоўкі да школы. Тэма гэтага нумара — каты і іх жыццё.

Падпісны індэкс — 75 081 (ведамасны 750 812).

Часопісы можна замовіць праз Symbal.by, Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by, а таксама набыць у шапіках і гіпермаркетах.

←15 декабря шарковчане выбрали «Мисс Шарковщина-2019»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика