Шаркаўшчыне прысвячаецца… Выдадзены зборнік да 515-годдзя гарадскога пасёлка

Источник материала:  

Шаркаўшчыне прысвячаецца… Выдадзены зборнік да 515-годдзя гарадскога пасёлка

У кожнага чалавека ёсць свая малая радзіма, тое месца, дзе ён з’явіўся на свет, вырас, дзе жыў і жыве яго народ са сваёй багатай гісторыяй. Для нас такім месцам з’яўляецца Шаркаўшчына, яе ваколіцы і вёскі прыдзісненскага краю. Дзякуючы нястомнай творчай працы мясцовых паэтаў і пісьменнікаў, выдадзена шмат кніг, у творах якіх услаўляецца прырода родных маляўнічых мясцін, а таксама людзі, якія праславілі наш край.

У лістападзе бягучага года ў выдавецтве “Кнігазбор” выйшла кніга пад назвай “Малой радзіме нашай: Шаркаўшчыне — 515”. У зборнік увайшлі вершаваныя і празаічныя творы розных жанраў сяброў народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”: Людмілы Ардынскай, Надзеі Вішнявец, Эдварда Вялічкі, Лены Гугалінскай, Ігара Дземідовіча, Таццяны Еўдаковай, Святланы Клімза, Міледзія Кукуця, Віктара Лагуна, Уладзіміра Мілянцея, Алы Міхайлавай, Надзеі Паляк, Галіны Сікора, Кацярыны Сосна, Ірыны Тарбецкай, Надзеі Шук, Алёны Шыпіла.

Падрыхтаваў кнігу да друку і выступіў у якасці рэдактара выдання Віктар Лагун. Аб’ём асобніка складае 400 старонак. Выданне з’яўляецца своеасаблівым падарункам Шаркаўшчыне да яе 515-годдзя.

А. МІХАЙЛАВА, кіраўнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика