V Калядныя чытанні прайшлі ў Барысаве

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З мэтай пашырэння і ўдасканалення супрацоўніцтва Царквы і дзяржаўных структур у пытаннях выхавання падрастаючага пакалення, далучэння ўсіх сацыяльных інстытутаў грамадства да вырашэння задач духоўнага адраджэння 26 лістапада ў горадзе Барысаве адбылося адкрыццё Калядных адукацыйных чытанняў Мінскай мітраполіі «Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі», арганізаваных пры падтрымцы Мінскага абласнога і Барысаўскага раённага выканаўчых камітэтаў, Мінскай, Барысаўскай, Маладзечанскай, Слуцкай епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы.

V Калядныя чытанні прайшлі ў Барысаве

Ля выставы дзіцячых малюнкаў
да 75-годдзя вызвалення Беларусі

Чытанні адбыліся ў фармаце канферэнцыі, удзел у якой прынялі прадстаўнікі Мінскага аблвыканкама і райгарвыканкамаў вобласці, духавенства рэгіёнаў вобласці, якія ўваходзяць у юрысдыкцыю Мінскай мітраполіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, кіраўнікі аддзелаў епархій, прадстаўнікі рэгіянальных СМІ, грамадскіх аб’яднанняў, агульнаадукацыйных, сацыяльна-педагагічных і дашкольных устаноў, устаноў аховы здароўя, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

V Калядныя чытанні прайшлі ў Барысаве

Духоўныя настаўнікі нашага раёна — іерэй Павел Фокін, клірык Георгіеўскага прыхода г. Нясвіжа, протаіерэй
Яўген Лабынько, настаяцель Георгіеўскага прыхода
г. Нясвіжа, протаіерэй Аляксандр Цяляк, настаяцель
прыходаў Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы
г.п. Гарадзея і храма Вялікамучаніка
Георгія Перамаганосца аг. Астроўкі

У Барысаўскім палацы культуры імя М. Горкага, дзе і прайшлі Чытанні, былі арганізаваны майстар-класы, выставы метадычнай і духоўнай літаратуры, дзіцячых работ “Прыгажосць Божага свету”, фотавыстава “Па шляху духоўнасці і веры” і многае іншае.

Асаблівую цікавасць удзельнікаў канферэнцыі выклікала выстава дзіцячых малюнкаў да 75-годдзя вызвалення Беларусі “Ваша Перамога ў нашых сэрцах”, падрыхтаваная вучнямі беларускамоўнай гімназіі № 2 г. Барысава. Як расказала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі Вольга Вафіна, у гімназіі на працягу 13 гадоў праводзіцца раённы конкурс “Якога колеру вясёлка”. Тэмы конкурсу звязаны з асноўнымі падзеямі краіны і даюцца загадзя. Яго асаблівасцю з’яўляецца тое, што ён праходзіць у рэжыме онлайн, а для выканання малюнка юным мастакам адводзіцца дзве з паловай гадзіны часу. Звычайна гэта мерапрыемства адбываецца на вясенніх канікулах. Арганізоўваюцца сустрэчы з мастакамі, іншымі вядомымі людзьмі, праводзяцца гульні, праходзяць канцэрты. З вялікім задавальненнем на конкурс прыходзяць цэлымі сем’ямі.

V Калядныя чытанні прайшлі ў Барысаве

У зале — прадстаўнікі Нясвіжчыны

— Ставім мэтай, каб кожнае дзіця пайшло з радасцю ў сэрцы. Таму кожны ўдзельнік атрымлівае прызы і падарункі, — адзначыла Вольга Мікалаеўна і дадала:  — На працягу двух гадоў мы праводзім завочны этап для адукацыйных устаноў Мінскай вобласці, а ў гэтым годзе хочам выйсці з ініцыятывай зрабіць конкурс абласным.

З гутаркі я даведалася, што раней у завочным этапе прымалі ўдзел і юныя мастакі студыі “Вясёлка” (кіраўнік Алена Гаціла) цэнтра дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна. І, бу-дзем спадзявацца, што, калі конкурс стане абласным, сярод пераможцаў убачым нашых выхаванцаў.

Перад пленарным пасяджэннем была здзейснена малітва на пачатак добрай справы, пасля якой  прысутныя паглядзелі фільм «Разам па шляху духоўнасці і веры».

Ад імя мясцовай улады гасцей вітала намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама Анастасія Копікава. Яна расказала аб мерапрыемствах, якія праводзяцца з моладдзю па патрыятычным і духоўна-маральным выхаванні, супрацоўніцтве з праваслаўнай царквой, аб дабрачынных праектах і многім іншым. Пажадала ўдзельнікам плённай працы і прапанавала паглядзець фільм аб сваім рэгіёне пад назвай “Наша радзіма — Барысаўшчына”.

V Калядныя чытанні прайшлі ў Барысаве

Прыгожую канцэртную праграму паказалі
творчыя калектывы Барысаўшчыны

Прывітальнае слова мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі абвясціў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, а епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Ве-ніямін зрабіў кароткі агляд развіцця Калядных адукацыйных чытанняў за 5 гадоў іх правя-дзення ў Беларусі, адзначыўшы дынаміку развіцця форуму. Пашырыліся склад удзельнікаў, кірунак работ і геаграфія правя-дзення чытанняў. Цяпер секцыі форуму, пленарныя пасяджэнні праводзяцца ў розных гарадах. Акрамя пытанняў сферы адукацыі абмяркоўваюцца сацыяльнае служэнне, узаемадзеянне Царквы з Узброенымі Сіламі, моладдзю, СМІ і гэтак далей.

— Сёння тут сабраліся людзі, якія ажыццяўляюць работу ў адным накірунку: “За духоўна квітнеючую Беларусь!” Калі ў нас будзе духоўнае развіццё грамадства, то ўсё астатняе прыкладзецца, — сказаў епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін.

Са словамі прывітання да прысутных звярнуліся таксама намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Вольга Топдэмір і начальнік аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Таццяна Цвірко.

З дакладам на тэму “Праваслаўная Царква Беларусі ў 1941 — 1945 гг.: час выпрабаванняў” выступіла Святлана Сілава, загадчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, а з дакладам на тэму “Спадчына Вялікай Перамогі ў подзвігах нашых землякоў” —Іван Саблін, старшы выкладчык кафедры ідэалагічнай работы УА “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”.

Пасля пленарнага пасяджэння адбылося ўзнагароджванне ўдзельнікаў дзіцячага творчага конкурсу “Прыгажосць Божага свету” і святочны канцэрт.

Работа ў тэматычных секцыях праходзіла 27 — 29 лістапада ў Мінску, Слуцку, Барысаве і Маладзечне.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Новый год близко. В Гродно зажгли главную городскую елку и праздничную иллюминацию в парке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика