Начальник инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Лепельскому району Майя Бородич награждена медалью «За трудовые заслуги»»

Источник материала:  

Начальник инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Лепельскому району Майя Бородич награждена медалью «За трудовые заслуги»»
Мая Бародзіч узначальвае інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне з першага чэрвеня 2011 года. За сем год калектыў інспекцыі атрымаў шэраг дастойных узнагарод. Тройчы інспекцыя была прызнана лепшай у Віцебскай вобласці і ў апошнія гады займае толькі першае і другое месцы сярод інспекцый Віцебскай вобласці. Шмат заслужаных узнагарод атрымала і асабіста Мая Бародзіч. Сярод іх — Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу ў падатковых органах, значны асабісты ўклад ва ўдасканаленне падатковай сістэмы за подпісам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь А. Кабякова. У 2017 годзе Мая Анатольеўна атрымала медаль “25 год органам фінансавых расследаванняў”. 25 студзеня 2018 года Мая Анатольеўна ўзнагароджана Падзякай начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці за значны ўклад у стварэнне эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, эфектыўнае ўзаемадзеянне з органамі фінансавага расследавання Камітэта дзяржаўнага кантролю. Прыемна адзначыць, што сёлета начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне Мая Бародзіч з рук Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сяргея Румаса атрымала медаль “За працоўныя заслугі”. Ад усёй душы віншуем Маю Анатольеўну з заслужанай узнагародай і жадаем далейшага працоўнага плёну, энергіі і ініцыятывы на карысць роднай Лепельшчыны.
Святлана ВАЗНЯК.
Фота Аксаны Манчук.

←«Оникс» Екатерины Лабазы покорил новую фестивальную вершину

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика