Памяці беларускага мастака, фалькларыста, этнографа і навукоўца Язэпа Драздовіча адчынілася выстава ў Пiнску

Источник материала:  
>

Памяці беларускага мастака, фалькларыста, этнографа і навукоўца Язэпа Драздовіча адчынілася выстава ў Пiнску
Памяці беларускага мастака, фалькларыста, этнографа і навукоўца Язэпа Драздовіча прысвечана выстава, якая адчынілася ў Пінскім гарадскім Доме культуры.

Аб’ядноўвае ўсе творчыя работы тое, што яны былі створаны падчас пленэраў на Піншчыне. Мастацкія пленэры на сваёй радзіме ў вёсцы Качановічы з 2014 па 2019 год арганізоўваў і праводзіў старшыня аб’яднання нашчадкаў Палескай шляхты «Гонар і годнасць», краязнаўца і вядомы пчаляр Мікола Качаноўскі. У пленэрах прымалі ўдзел пінскія мастакі Генадзь Гурын, Руслан Дар’ін, Сяргей Жылевіч, Віталь Коваль, Віталь Лац, Віктар Сагановіч, Міхась Тараскевіч, Валерый Трусаў, Вячаслаў Юргенсон, а таксама Эдуард Агуновіч, Алесь Суша, Уладзімір Уродніч і Аркадзь Шустэрман з Мінска, Кастусь Качан з Навагрудка, Святлана Наздрына-Платніцкая з Гомеля.

Памяці беларускага мастака, фалькларыста, этнографа і навукоўца Язэпа Драздовіча адчынілася выстава ў Пiнску
Памяці беларускага мастака, фалькларыста, этнографа і навукоўца Язэпа Драздовіча адчынілася выстава ў Пiнску
Мастацкая выстава нездарма прысвечана Язэпу Драздові-чу. «Палессе, Піншчына, Качановічы – менавіта тут мастак вандраваў, выкладаў і ўвесь час маляваў. Ужо ў юнацтве я чуў ад сталых аднавяскоўцаў пра дзівака, які хадзіў па навакольных вёсках, нешта маляваў, нешта збіраў, нешта занатоўваў. Ніхто нічога больш пра яго не ведаў. Язэп Драздовіч заслужыў памяць і ўдзячнасць беларусаў. Ягонае імя паступова вяртаецца ў беларускае культурнае і мастацкае жыццё, і вяртанню гэтаму яшчэ доўга працягвацца. Сёння пра Драздовіча здымаюцца фільмы, праводзяцца канферэнцыі, ладзяцца пленэры, выдаюцца альбомы твораў. Таму і ў мяне з’явілася думка арганізаваць пленэры, каб людзі на Піншчыне яшчэ раз узгадалі пра чалавека, які праславіў нашу Беларусь», –  адзначыў  іні-цыятар пленэраў Мікола Качаноўскі.

Памяці беларускага мастака, фалькларыста, этнографа і навукоўца Язэпа Драздовіча адчынілася выстава ў Пiнску
Памяці беларускага мастака, фалькларыста, этнографа і навукоўца Язэпа Драздовіча адчынілася выстава ў Пiнску

Памяці беларускага мастака, фалькларыста, этнографа і навукоўца Язэпа Драздовіча адчынілася выстава ў Пiнску

Мікола Качаноўскі (справа): «Язэп Драздовіч заслужыў памяць і ўдзячнасць беларусаў».

Сапраўды, вядома, што Язэп Драздовіч супрацоўнічаў з віленскім беларускім музеем імя Івана Луцкевіча. Дзеля папаўнення экспазіцыі музея ён займаўся раскопкамі гарадзішчаў, збіраў фальклор, ствараў шматлікія замалёўкі прадметаў матэрыяльнай культуры, архітэктуры, тыпажоў сялян. З гэтай мэтай у 1926 годзе Драздовіч выправіўся ў навукова-творчую экспедыцыю на Піншчыну, а ў наступныя гады наведаў Трокі, Вільню, Меднікі, Крэва, Гальшаны, Ліду, Нава-градак, Любчу, Мір. У выніку гэтых падарожжаў, якія ахапілі амаль усю Заходнюю Беларусь, з’явіліся змястоўныя альбомы графікі, якія з’яўляюцца непаўторнай з’явай у беларускім мастацтве.

Сучасныя мастакі, як і калісьці Язэп Драздовіч, таксама натхніліся аўтэнтычнымі палескімі краявідамі, незвычайна прыгожай вёскай Качановічы і побытам палешукоў. «Восень за ваколіцай», «Дзень у «раі», «Прыпяць у Качановічах», «Пасека Качаноўскага», «Старыя борці», «Дубы дзеда Фэдара», «Зімовы матыў», «Хата Хутаранца», «Гаспадарка пчаляра» – гэтыя і многія іншыя карціны прасякнуты неверагодным цяплом і шчырай любоўю да Палесся. Каб у гэтым упэўніцца, дастаткова завітаць на выставу ў гарадскі Дом культуры.

Наталля МІЛЕЎСКАЯ
Фота аўтара


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика