«Восеньскія Дзяды» — самыя галоўныя ў цыкле памінальных дзён

Источник материала:  

«Восеньскія Дзяды» — самыя галоўныя ў цыкле памінальных дзёнУ коле традыцыйных абрадаў беларусаў важнае месца займаюць Дзяды – штогадовае памінанне продкаў у сваім родзе і сям’і, якое адзначаецца 2 лістапада. Восеньскія Дзяды (альбо Асяніны) самыя галоўныя ў цыкле памінальных дзён.

Дзяды – перажытак культу продкаў у славян. Людзі верылі, што душа чалавека пасля смерці, перш чым пайсці ў рай         ці пекла, доўга блукае па свеце і патрабуе ежы і пітва. Таму ладзіліся памінальныя сталы на 9-ы, 40-ы дзень, а таксама ў дзень смерці Нябожчыкаў клікалі да сябе. Напярэдадні Дзядоў калолі парсюка ці авечку, гатавалі святочную страву, бліны, клёцкі, мылі ў хаце, чысцілі двор.

На стол ставілі розную колькасць страў – дзе цотную, дзе няцотную (сем, адзінаццаць, дванаццаць), але, нягледзячы на гэта, у некаторых вёсках дазвалялася з’есці толькі тры стравы і выпіць тры чаркі. На стале былі варанае і смажанае мяса, бліны, клёцкі, кісель, гарох з макавым малаком, крупнік з грыбамі  або рыбай, верашчака з каўбасой ды іншае. Абавязкова ставілі так званыя Дзедаўскую чарку і Дзедаўскую міску, куды кожны з прысутных адліваў напоі і адкладаў ежу.  У час вячэры гаварылі толькі пра продкаў, успаміналі іх учынкі, парады, па-святочнаму апраналіся. А яшчэ верылі ў тое, што быццам ў гэты дзень продкі нашы маюць магчымасць выйсці на гэты свет, каб паглядзець, як нашчадкі захоўваюць іх  традыцыі. Пра ўсё гэта падчас правядзення вечара памяці “Восеньскія Дзяды” расказалі прысутным  супрацоўнікі раённага цэнтра рамёстваў Вікторыя Дубоўская, Алёна Сухаверская і Ірына Аляксеева, якія  4 лістапада   арганізавалі і правялі  ў цэнтры рамёстваў  цікавае абрадавае свята.

У тэатралізаванай форме супрацоўнікі раённага цэнтра рамёстваў  паспрабавалі адрадзіць традыцыі, якія на працягу стагоддзяў зберагалі і  ўшаноўвалі нашы продкі, а ў цяперашні час яны, на жаль, забываюцца. Сучаснае святкаванне восеньскіх Дзядоў ў Беларусі ўжо рэдка праводзіцца з дбайным захаваннем усіх абрадаў.  Тым больш цікава было назіраць за падзеямі на сцэне усім, хто прыйшоў на вечар памяці  ў раённы цэнтр рамёстваў. Падчас правядзення гэтага мерапрыемства перад прысутнымі выступіў ксёндз Максім,  пробашч касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў нашым гарадскім пасёлку, які таксама расказаў аб тым, што трэба ведаць нашчадкам,  каб правільна ўшаноўваць памяць аб сваіх памерлых продках.

Прысутныя ў цэнтры рамёстваў успомнілі імёны сваіх продкаў,  крыху расказалі аб іх, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання, запалілі свечкі.

Шанаванне памерлых з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыі чалавецтва, — было адзначана напрыканцы мерапрыемства. – Памятайце пра сваіх продкаў і расказвайце пра іх абавязкова нашаму малодшаму пакаленню. Зберагайце ўсё добрае, святое, бо нават горкі палын і той без кораня – засыхае!

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.«Восеньскія Дзяды» — самыя галоўныя ў цыкле памінальных дзён «Восеньскія Дзяды» — самыя галоўныя ў цыкле памінальных дзён «Восеньскія Дзяды» — самыя галоўныя ў цыкле памінальных дзён «Восеньскія Дзяды» — самыя галоўныя ў цыкле памінальных дзён «Восеньскія Дзяды» — самыя галоўныя ў цыкле памінальных дзён

Comments are closed.

Яндекс.Метрика