Лепшыя на Віцебшчыне

Источник материала:  

 Народны фальклорны ансамбль «Азерыца» Езярышчанскага ГПДК атрымаў званне лаўрэата І ступені на абласным свяце-конкурсе вясельных абрадаў і спеваў Віцебшчыны «Вялікая вясельніца-2019», што прайшоў 26 кастрычніка ў Расонах.

Лепшыя на Віцебшчыне

У свяце-конкурсе прынялі ўдзел 20 фальклорных калектываў з розных куткоў Віцебскай вобласці, а таксама госці з Расіі і Латвіі. «Азерыца» прадставіла на конкурсе старадаўнія вясельныя традыцыі Гарадоччыны. Майстэрскі пабудаваная праграма выступлення ансамбля складалася з песен і інструментальных мелодый, характэрных для розных этапаў традыцыйнага вяселля. Віртуознасць музыкаў «Азерыцы», вельмі шчырая і кранальная манера выканання, уласцівая цудоўнай спявачцы Таццяне Раевай. Усё гэта дало магчымасць гледачам адчуць атмасферу сапраўднага вяселля, перанесціся ў тыя далёкія часы, калі гучалі гэтыя песні, калі хадуном хадзіла вясковая хата пад гукі гармоніка ды цымбал.

    Віншуем калектыў  з чарговай перамогай.

Іна ЛЯЎКОВІЧ, дырэктар Цэнтра  традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна.

←У вас есть детские фото на пушках у замка? Прогулка по экспозиции в Старом замке, которой больше не будет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика