У глускай сярэдняй школе № 1 імя Сяргея Іванавіча Грахоўскага на мінулым тыдні ўрачыста адкрылі скульптурную кампазіцыю ў гонар паэта-земляка
01.10.2019
—
Новости Культуры
“Зноў прывялі дадому сцежкі…”, “За Глускам, у глухіх барах…”, “Даўно ў мяне сталічная прапіска…”, “Люблю зямлю, што пахне лесам…”, “Стаяць дубровы ў жнівеньскай красе…” — гэтыя і іншыя радкі з вершаў Сяргея Іванавіча Грахоўскага гучалі ў мінулую пятніцу каля школы, што носіць імя славутага земляка. Так, не ў актавай зале, не ў класе, а на вуліцы: чарговую гадавіну з дня нараджэння паэта вучні і настаўнікі сустракалі значнай падзеяй — адкрыццём скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Сяргею Іванавічу. Яна ўяўляе сабой разгорнутую кнігу з барэльефам Грахоўскага і ўрыўкам з яго верша. І хоць сама цырымонія праходзіла 27 верасня, на некалькі дзён пазней, чым дата нараджэння, гэта ніяк не паўплывала на ўрачыстасць моманту.