31жніўня і 1 верасня ў Слоніме пройдзе Дзень беларускага пісьменства

Источник материала:  

31жніўня і 1 верасня ў Слоніме пройдзе Дзень беларускага пісьменства

Сёлета ў горадзе Слонім Гродзенскай вобласці ў 26-раз пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Традыцыйна свята праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, асветы і кнігадрукавання.

Упершыню ў 1994 годзе свята прайшло ў Полацку. Затым яго сталіцамі былі Тураў (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Полацк (тройчы), Заслаўе (двойчы), Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава.

За час правядзення свята набыло агульнанацыянальны статус, стала знакавай падзеяй у культурным жыцці краіны.

Асноўная ідэя ўказанага мерапрыемства — захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда нацыянальных культурных традыцый, паказ іх узаемасувязі са славянскімі вытокамі і з сённяшнім днём, дэманстрацыя пастаяннага клопату дзяржавы аб духоўна маральным развіцці грамадства ў кантэксце падтрымкі кнігі і чытання, нацыянальнай літаратуры і кнігавыдання.

Свята пройдзе 31 жніўня і 1 верасня.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика