Удалая спроба «Спыніць час»

Источник материала:  

Удалая спроба «Спыніць час»
У народнага майстра Івана Піліпавіча Супрунчыка не так даўно з’явілася новая і цікавая работа – “Спыніць час”.

Створана яна ў той жа тэхніцы, як і большасць работ майстра, – высечана з дрэва з дапамогай толькі сякеры. У гэтай рабоце Іван Піліпавіч пастараўся адлюстраваць праблему сучаснага чалавека – недахоп часу. З дапамогай вобразаў у сваім творы Супрунчык увасобіў праблему, галоўную прычыну, якая крадзе наш час. І гэта праблема – сучасныя тэхналогіі, камп’ютар, тэлефон, інтэрнэт.
Нягледзячы на тое, што тэхнічны прагрэс закліканы эканоміць наш час, на самай справе адбываецца зусім іншае. Ён крадзе жыццё чалавека. Камп’ютар забірае ад нас хвіліны, якія маглі б пайсці на зносіны з роднымі і блізкімі, сябрамі, на думкі аб больш узнёслым і вечным.
Убачыць новую работу Івана Піліпавіча можна ў Цэнтры драўлянай скульптуры ў Цераблічах, а таксама на выязных мерапрыемствах, у якіх ён часта прымае ўдзел.
Не толькі пра гэтую работу, а пра мноства іншых майстар расказвае вельмі многа. За кожнай з іх ляжыць цэлы сюжэт. Менавіта яго Іван Супрунчык увасабляе, высякаючы новы твор з чыстага кавалка дрэва.
Зусім новая, свежая яго работа “Узвышэнне” яшчэ пра адну праблему чалавецтва.
Дарэчы, “Спыніць час” сёлета атрымала Гран-пры на фестывалі “Славянскі базар” у Віцебску і выклікала шмат пытанняў і зацікаўленасці ад наведвальнікаў свята, якім была цікава ідэя такога ўвасаблення праблемы сучаснага чалавека.
Таццяна СЕГЕН
Фота аўтара

←Абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2019» у Ружанах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика