Песня і праца разам

Источник материала:  

Песня і праца разам

Інфармацыйна-творчая група на чале з галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццянай Дабрынец працягвае свой маршрут.
Чарговыя канцэрты для старанных работнікаў жніва дбыліся ў КУВП “Манькавічы”, на збожжатоку ў аг. Белавуша, у КСУП “Беражное”.
Прыезд калектыву стаў невялікім святам для тых, хто шчыруе з ранку да вечара ў полі.
Многа цёплых слоў у вершаванай форме было выказана вядучай Інай Філановіч на адрас камбайнераў, вадіцеляў, тых, хто працуе на збожжатаках.
Таццяна Дабрынец павітала прысутных, пажадала работнікам уборачнай кампаніі-2019 здароўя, дабрабыту, поспехаў у справах і высокага ўраджаю.
Наладзіў канцэртную праграму заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка”. Тых, хто падымаў настрой прыгожымі, мілагучнымі песнямі, сустракалі апладысментамі. А некаторыя прысутныя не хавалі станоўчых эмоцый – танцавалі разам з артыстамі.
Музычная паўза аказалася прыемным баўленнем часу як для работнікаў уборачнай кампаніі, так і аматараў сцэны, якія не шкадуюць сіл для падняцця настрою іншым.
Паспяховай вам працы, паважаныя хлебаробы!
Святлана МАРОЗ
Фота аўтара

←Фестиваль органной музыки может стать визитной карточкой Пинска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика