Удалы дэбют. Асіпаўчане на фестывалі “Пеўчае поле”

Источник материала:  

Ведай нашых!

На рэспубліканскім фестывалі харавога мастацтва, які прайшоў у Мядзелі, народны ансамбль народнай песні “Дзівакі” быў адзначаны Дыпломам лаўрэата ІІ ступені. Салістка калектыву Вольга Кас’янава таксама паказала клас і атрымала дыплом “За высокае выканаўчае майстэрства”. Моцнымі бакамі асіпаўчан журы прызнала выразную манеру выканання, высокую сцэнічную культуру і самабытны рэпертуар — якраз тыя моманты, што павышаюць інтарэс да харавых спеваў у наш час.

Фестываль “Пеўчае поле” праводзіцца ўжо 67 гадоў. Сёлета ў ім прынялі ўдзел 25 калектываў і асобных выканаўцаў. “Дзівакі” ў ім удзельнічалі ўпершыню.

←«Нес с собой терку». Могилевчанин в Грузии приготовил «самые высокогорные» драники. Смотрите как

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика