Дзень вёскі. Са святам, родны край!

Источник материала:  

 

Дзень вёскі. Са святам, родны край!

16 чэрвеня ў Белавушы панавала атмасфера свята, гучала музыка, весялілася дзетвара. Многія жыхары вёскі сабраліся перад Домам культуры, каб адзначыць дзень роднай вёскі.

Са словамі віншаванняў да прысутных звярнулася старшыня Белавушскага сельскага выканаўчага камітэта Ірына Піліпчук.

Дзень вёскі. Са святам, родны край!

  • Дзень святой Тройцы – прастольнае свята вёскі і яе жыхароў, якія захоўваюць і шануюць свае традыцыі, гісторыю роднага краю. У нашым аграгарадку многае мяняецца, развіваецца сацыяльная сфера, ідзе добраўпарадкаванне. Сёння ў Белавушы жывуць тры тысячы чалавек. Вёска заўсёды будзе жыць, гэта наш з вамі дом, наша Радзіма. Жадаю вам, дарагія землякі, здароўя, дабрабыту, здзяйснення заветных мар. Няхай на нашай зямлі будзе радасць, мір, дабрыня і цяпло чалавечых сэрцаў. Выказваю падзяку індывідуальным прадпрымальнікам Сяргею Кондзеру і Анатолю Домнічу за аказанне спонсарскай дапамогі ў правядзенні свята.

Для многіх жыхароў Белавушы гэты дзень быў з прыемнымі ноткамі – адбылася традыцыйная цырымонія ўзнагароджвання лепшых вяскоўцаў.Дзень вёскі. Са святам, родны край!

Лепшым пра прафесіі ў сферы адукацыі прызнана настаўніца Белавушскай СШ Валянціна Шубіч. За поспехі ў вучобе падарунак і грамату атрымаў навучэнец 8 класа сярэдняй школы Павел Тур.

Нялёгкая задача – шчыраваць на зямлі. Не ведаюць стомы работнікі сельскай гаспадаркі. Для віншаванняў на сцэну была запрошана супрацоўніца КУВП “Манькавічы” Марыя Пявец.

Медыцынскія работнікі для вёскі – незаменныя людзі. У любое надвор’е, у любы час сутак яны спяшаюцца да пацыентаў. На свяце адзначана граматай медыцынская сястра амбулаторыі Ірына Волчык.

Дзень вёскі. Са святам, родны край!
Мець дзяцей – вялікае шчасце. Разам з тым, выхаванне – гэта нялёгкі працэс і адказнасць за тое, якімі яны вырастуць.  Словы шчырых пажаданняў гучалі самаму маленькаму жыхару аграгарадка Максіма Шылу і яго бацькам. На момант святкавання яму было ўсяго 11 дзён.

Дзіцячы садок для малышоў – першая прыступка ў дарослае жыццё. Ад выхавальнікаў залежыць, наколькі дзіця будзе яго любіць. Лепшым па прафесіі ў сферы дашкольнай адукацыі прызнаны Васіль Дзенісовіч.

Дзень вёскі. Са святам, родны край!

104 шматдзетныя сям’і жывуць у населеным пункце. Алена Храпіцкая, якой уручылі падарунак і кветкі, выхоўвае пяцярых дзяцей.

У ліпені доўгажыхарка Белавушы Вольга Бруцкая адсвяткуе 96-годдзе. Яна не змагла прысутнічаць на свяце. Кветкі і грамату атрымала яе дачка.

Жыхары аграгарадка многа сіл і цярпення прыкладаюць для добраўпарадкавання сваіх прысядзібных участкаў. Камісія сельскага Савета вылучыла лепшыя. Гэта падвор’е Надзеі і Аляксандра Яхнаўцоў.

Дзень вёскі. Са святам, родны край!
Дзень вёскі. Са святам, родны край!
Дзень вёскі. Са святам, родны край!
Дзень вёскі. Са святам, родны край!
Дзень вёскі. Са святам, родны край!
Дзень вёскі. Са святам, родны край!

Дзеля дабрабыту роднага краю працуюць работнікі сельскага выканаўчага камітэта. Граматай адзначана прыбіральшчыца Алена Піліпчук. Яна адказная за дагледжанасць клумбаў на тэрыторыі сельсавета.

Раённая газета “Навіны Палесся” не пакінула без увагі сваіх надзейных сяброў – работнікаў пошты. Пісьмы падзякі атрымалі загадчыца аддзялення Наталія Крывалевіч, аператар Таццяна Гмір, паштальёны Святлана Наздрын-Платніцкая, Вольга Савончык, Алена Вандзіч.Дзень вёскі. Са святам, родны край!

Многія жыхары Белавушы ў гэты святочны дзень адзначалі і дзень нараджэння. Гэта Аляксандр Вабішчэвіч, Іван Нагар, Аляксандр Нагар, Вераніка Пашкевіч, Марына Сімончык, Ала Пышняк.

60-гадовы юбілей святкавала Паліна Вабішчэвіч. З гэтай нагоды на яе адрас выказалі віншаванні.Дзень вёскі. Са святам, родны край!

Прадавец магазіна “Снежинка” Антаніна Храпіцкая таксама атрымала грамату з рук старшыні сельвыканкама за плённую працу.

Старшы інспектар ГПіВО Столінскага РАНС Аляксандр Сімончык звярнуў увагу на правільныя паводзіны ў спякотнае надвор’е. Супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях наладзілі для прысутных пенную вечарынку. Асабліва рады ёй былі дзеці. Ды і дарослыя былі не супраць асвяжыцца ў спёку.Дзень вёскі. Са святам, родны край!

На сцэне выступалі Руслан Храпіцкі, браты Мікалай і Рыгор Міхнаўцы, Васіль Дзенісовіч, Аляксандр Юрчук, Анастасія Пачко, Людміла Панамарэнка, калектыў аматараў казацкай песні Белавушскага СДК.Дзень вёскі. Са святам, родны край!

 Харэаграфічныя нумары паказаў танцавальны гурток мясцовага дома культуры.  

Дадалі добрага настрою і станоўчых эмоцый выступленні народнага клуба аматараў песні “Ярок”, народнага творчага клуба “Альтанка”.Дзень вёскі. Са святам, родны край!

Гандлёвыя павільёнчыкі Столінскага райспажыўтаварыства вабілі да сябе пахам шашлыкоў. Кожны мог набыць напіткі і прысмакі, адпачыць за столікамі пад парасонам. Юным удзельнікам свята прыйшлося даспадобы катанне на машынках, салодкая вата, разнастайныя цацкі і іншыя забавы.

Святлана МАРОЗ

Фота аўтара

 

←Изможденный белый медведь бродит по российскому Норильску, в 500 км от арктического побережья

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика