У літаратурнай гасцёўні прыняла ўдзел вядомая паэтка Марыя Кобец

Источник материала:  
>

У літаратурнай гасцёўні прыняла ўдзел вядомая паэтка Марыя Кобец
«Літаратурная гасцёўня «Каб агменьчык у сэрцах не згас…» стала значнай падзеяй для творчай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, вучняў і настаўнікаў Плешчыцкай сярэдняй школы», — расказала карэспандэнту pinsknews.by метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Святлана Кахновіч.

Усім удзельнікам выпаў гонар сустрэцца і пагутарыць са знакамітай паэтэсай, нашай зямлячкай Марыяй Уладзіміраўнай Кобец.

Сустрэча з вядомай паэткай падаравала прысутным яркія ўражанні, усе адчулі непарыўную сувязь пісьменніцы з роднай зямлёй, малой радзімай. Мерапрыемства атрымалася вельмі шчырым і запамінальным.

«Сэрцам гарачым» любіць Марыя Кобец свой край, сваіх землякоў – так сімвалічна і была названа кніжная выстава па яе творчасці. Вельмі кранула ўсіх прэзентацыя па творах Марыі Уладзіміраўны «Пад крылaмі аблокаў палескі мой край». З пачуццём вялікай любові да свайго роднага  Палесся і беларускай мовы прачыталі вершы вучні Плешчыцкай СШ. Пяшчота і сардэчная прачуласць гучала ў вытанчаных радках пра каханне, якія падрыхтавалі вучні. У выкананні Насці Палюховіч, Яны Шчаснай і настаўніцы беларускай мовы і літаратуры В.Р. Есько прагучала песня на верш Марыі Кобец «А бэз даўно ўжо адцвіў». І ў ролі кампазітараў выступілі самі дзеці.


У літаратурнай гасцёўні прыняла ўдзел вядомая паэтка Марыя Кобец
Сапраўдным падарункам для ўсіх прысутных сталі вершы ў выкананні Марыі Кобец. У яе радках, шчырых, кранальных, усе адчулі вялікую любоў да сваёй малой радзімы, гонар за родную мову. Падчас сустрэчы прысутныя атрымалі асалоду ад вершаў, напоўненых подыхам вечнасці і трапяткім імгненнем нашых дзён, поклічам сівой даўніны, хараством роднай прыроды і чысцінёй душэўных памкненняў.

Марыя Уладзіміраўна прадставіла свой літаратурны праект «Пад адным сонцам». І загучаў верш «Сонца» на розных мовах свету, паказваючы моўнае багацце краін і народнасцяў,  спрабуючы аб’яднаць людзей усяго свету. Пошукам агульначалавечага шчасця пранізаны радкі верша.



У літаратурнай гасцёўні прыняла ўдзел вядомая паэтка Марыя Кобец
Верш Марыі Кобец «Сонца»
пераведзены больш чым
на трыццаць моў свету

 

Напрыканцы сустрэчы прысутныя адзначылі, што прыкладам свайго асабістага жыцця і сваёй творчасцю Марыя Уладзіміраўна вучыць маладое пакаленне жыць паўнавартасным змястоўным жыццём, берагчы сваю родную мову, паважаць бацькоў, сваю сям’ю. Рабіць толькі дабро, несці людзям любоў і спагаду, быць карысным для іх. Умець запаліць агменьчык у душах тых, хто абяссілеў…

Понравилась статья? Поделитесь с друзьями!

Comments are closed.

Яндекс.Метрика