У салоне-галерэі “Скарбніца” адкрылася выстава “Героі дзіцячых мрояў”, на якой прадстаўлены работы навучэнцаў дэкаратыўнага аддзялення Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў. Увазе гледачоў прапанаваны работы юных мастакоў ад 9 да 13 гадоў. “Любімая бабуля”, “Вясёлы музыкант”, “Храбры рыцар” — на гэтых і іншых карцінах вы ўбачыце, пра каго думаюць і аб чым мараць нашы дзеці, на каго хочуць быць падобнымі.
Выстава будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня.