4 чэрвеня ў Столінскім гарадскім парку адбылося свята для дзяцей “У госці лета да нас прыйшло”, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
Парк напоўніўся дзіцячым смехам, музыкай, весялосцю і добрым настроем. Яго, дарэчы, паднімалі няўрымслівыя Пятрушка і Весялушка, Брэменскія музыканты, Кароль і Царэўна Несмяяна.
Выступалі танцавальныя калектывы Столінскага ГДК, балетнага класа акадэміі Гедымінаса Таранды з Давыд-Гарадка.
Падчас свята прайшла персанальная выстава работ з бісера “Кветкавы настрой” Захара Паўловіча. Дырэктар Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці Людміла Леанавец выказала добрыя словы і на яго адрас, ўручыла падзячны ліст.
Свята прайшло, а лета толькі пачынаецца. Няхай яно напоўніцца незабыўнымі эмоцыямі і актыўным адпачынкам!
Святлана МАРОЗ
Фота аўтара